Вы тут

Прычынай мору рыбы на рацэ Гальшанцы сталі адходы завода


Адходы ААТ "Гальшанскі крухмальны завод" сталі прычынай мору рыбы на рацэ Гальшанцы (Альшанцы) у Гродзенскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Масавы мор рыбы адбыўся тут у пачатку месяца. Работнікі Смаргонскай міжраённай інспекцыі сабралі 176 асобін загінулай рыбы на ўчастку ракі паміж вёскамі Нарушаўцы і Дзертнікі. Аператыўныя групы, створаныя ў Гродзенскім і Мінскім абласных камітэтах прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя пры Мінпрыроды (Смаргонская і Маладзечанская міжраённыя лабараторыі аналітычнага кантролю) зрабілі адбор пробаў паверхневых і сцёкавых вод на пяці ўчастках ракі Гальшанка (Альшанка) на тэрыторыі Ашмянскага і Валожынскага раёнаў. Былі адабраны пробы сцёкавых вод аварыйнага скіду з карт назапашвальнікаў ААТ "Гальшанскі крухмальны завод".

Праведзеныя даследаванні ў месцы аварыйнага скіду з карт назапашвальнікаў прадпрыемства зафіксавалі перавышэнне паказчыкаў біяхімічнага спажывання кіслароду — 161 ГДК (гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі), хімічнага спажывання кіслароду — 36 ГДК, па амоній-іёну — 24 ГДК, па фасфат-іёну — 21 ГДК, па узважаным рэчывам — 6 ГДК. Прычынай перавышэння гэтых паказчыкаў з'яўляецца паступленне ў ваду вялікай колькасці арганічных і біягенных рэчываў. У рацэ вышэй месцы аварыйнага скіду гэтыя паказчыкі знаходзяцца ў межах нормы. Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да вінаватай асобы. Паводле папярэдніх разлікаў, шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 2,5 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.