Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак магчымая канфліктная сітуацыя з начальствам, асабліва калі вы не спяшаліся выконваць заданне або завяршаць праект. У пятніцу пажадана не ўблытвацца ў авантурныя гісторыі. У сардэчных справах зараз лепш узяць ініцыятыву ў свае рукі, інакш пагражае небяспека застацца без каханага чалавека. Паўнавартасны адпачынак у выхадныя стане гарантам выдатнага самаадчування і добрага здароўя.


ЦЯЛЕЦ. Вы здольныя падрыхтаваць трывалы падмурак для пабудовы масіўнага будынка ўласнага дабрабыту. Толькі не давайце нязбытных абяцанняў і не падманвайце работадаўца наконт сваёй кваліфікацыі і вопыту работы. Вам спадарожнічае поспех, але будзьце асцярожныя і разважлівыя, можаце патрапіць у далікатную сітуацыю і даць нагоду для плётак. Ваша таварыскасць і дыпламатычнасць станоўча адаб'юцца на ўзаемаадносінах з каханым чалавекам. Выхадныя пацешаць цікавымі сустрэчамі і авантурнымі прыгодамі.


БЛІЗНЯТЫ. З'явіцца шанц здабыць новую крыніцу даходаў, прычым гэта будзе вельмі цікавая праца. У сераду верагодныя грашовыя паступленні, інфармацыю пра якія лепш захаваць у таямніцы. Магчыма таксама атрыманне нечаканага ўзнагароджання ў канцы тыдня. У пятніцу і суботу вас могуць чакаць рамантычныя вечары з незабыўнымі ўражаннямі, а вось у нядзелю лепш памарыць у адзіноце.


РАК. Панядзелак і пятніца могуць аказацца самымі актыўнымі і клапатлівымі днямі тыдня, але іх фінансавымі вынікамі будзеце задаволены. У аўторак з лёгкасцю справіцеся з любым тэстам або заданнем. Ва ўсіх бываюць няпростыя перыяды ў жыцці, але калі вы будзеце сумаваць, то сітуацыя толькі пагоршыцца. Цёмная паласа хутка скончыцца — галоўнае, перажыць неспрыяльны момант з мінімумам страт.


ЛЕЎ. Галоўнае для вас — не дапускаць перанапружання. Пастаўцеся да сябе з асцярогай, не дазваляйце нагружаць работай, якая занадта цяжкая для вас — фізічна або псіхалагічна. Неабходна змяніць у лепшы бок сямейныя адносіны да чацвярга, інакш многае будзе незваротна страчана. Паспрабуйце не выкідаць грошы на пакупкі, якія не вельмі патрэбныя. Выключыўшы транжырства, адчуеце сябе цалкам заможным чалавекам.


ДЗЕВА. Падобна на тое, начальства хоча праверыць вашу службовую стараннасць і лаяльнасць. Так што пакажыце найлепшыя якасці. У другой палове тыдня верагодны грашовыя паступленні. Вам карысна пабыць рамантычнай персонай. Рэкамендуецца здзяйсняць подзвігі спартыўнага характару, каб прадэманстраваць сваю прыгажосць і грацыю. Вы на парозе сур'ёзнага выбару. Рэчаіснасць запатрабуе цярпення для далейшага развіцця адносін, якія зараджаюцца, калі, вядома, вы гэтага хочаце.


ШАЛІ. У бізнесе справы могуць аказацца даволі заблытанымі, магчыма нашэсце правяраючых усіх масцяў, а таксама не выключаны інтрыгі ў вас за спінай. Грашовых праблем пакуль не прадбачыцца, але ў найбліжэйшыя дні на вас з усіх бакоў так і будуць сыпацца самыя розныя капрызы сяброў і сваякоў. Трэба расставіць прыярытэты. Разбярыцеся ў сваіх шматлікіх любоўных захапленнях і не ганіцеся за трыма зайцамі. Прыслухайцеся да інтуіцыі і выберыце самага вартага.


СКАРПІЁН. Пачатак тыдня дастаткова бясхмарны. Адчуеце прыліў сіл і энергіі. У панядзелак з'явіцца магчымасць палепшыць фінансавае становішча. Вашы творчыя парывы і высокую працаздольнасць ацэняць і выпішуць прэмію. У другой палове тыдня можа з'явіцца новая крыніца даходу. У чацвер парадуйце блізкіх людзей прыемнымі падарункамі. Пятніца будзе ўдалым днём для сустрэч і спатканняў, выкарыстайце гэты шанц.


СТРАЛЕЦ. Зоркі абяцаюць добры настрой, сонечнае надвор'е і сустрэчы з людзьмі, якія вам прыемныя і мілыя. А калі вы не ў настроі, лепш хавайцеся ад усіх, пабудзьце ў адзіноце і з'явіцеся, калі сітуацыя палепшыцца. У аўторак адмоўцеся ад усяго, што выклікае хоць найменшы сумнеў. У вас будзе выключны нюх на падвох.


КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня адчуванне адзіноты будзе ўнутрана прыгнятаць і раздражняць, але новае знаёмства зменіць гэтую сітуацыю. У аўторак і сераду вялікая небяспека падману і грашовых страт. Не выключана, што ў другой палове тыдня адчуеце настойлівае запатрабаванне прайсціся па крамах і — выключна ў мэтах псіхалагічнай дапамогі сабе — выдаткаваць трохі грошай. Старайцеся больш шпацыраваць — свежае паветра вам карысна. Калі ёсць выбар — прайсціся пешшу або праехаць на транспарце — ідзіце пешшу.


ВАДАЛІЎ. У наступныя сем дзён варта трымацца далей ад тых знаёмых, якіх вы не лічыце ўзорам такту і густу. Гэтыя ненадзейныя прыяцелі могуць сур'ёзна падвесці вас. У сераду лепш не вырашаць фінансавых праблем. Гэтым вы толькі ўскладніце сітуацыю, якая склалася. Плывіце па цячэнні, усё само неяк наладзіцца. У чацвер не варта згаджацца на прывабныя прапановы і лёгкія грошы — занадта вялікая верагоднасць расчаравання. Ёсць рызыка, што вашы таямніцы раскрыюцца, нават калі вы прыкладзяце ўсе намаганні, каб іх захаваць.


РЫБЫ. Надыходзячы тыдзень дастаткова спрыяльны ў фінансавым плане, выключэннем можа стацца толькі серада, калі неабходна быць асцярожнымі з грашыма і ўстрымлівацца ад фінансавых аперацый. Паспрабуйце суаднесці свае планы са сваім самаадчуваннем. Так, вы хочаце шмат чаго, і вам здаецца, што зможаце гэта ўсё ажыццявіць. Але ці хопіць у вас сіл, энергіі, здароўя? Магчыма, давядзецца ўнесці нейкія карэктывы, а ад чагосьці, на жаль, і адмовіцца цалкам.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.