23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Спікер верхняй палаты ўзяў удзел у адкрыцці малочнатаварнага комплексу

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч узяў удзел у адкрыцці малочнатаварнага комплексу ў гаспадарцы Мінскага трактарнага завода. Комплекс разлічаны на 777 галоў жывёлы. Яго магутнасць прадугледжвае вытворчасць больш чым 5,5 тысячы тон малака ў год.


Перадавыя тэхналогіі на малочнатаварным комплексе ў сельскагаспадарчым цэху «Гайна» Мінскага трактарнага завода забяспечаць высокую прадукцыйнасць. Так лічыць міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. «У гаспадарцы пабудаваны малочнатаварны комплекс з перадавымі тэхналогіямі, якія павінны забяспечыць высокую прадукцыйнасць і якасць малака, захаванасць пагалоўя. Абсталявана сучасная даільная зала, унікальныя ахаладжальнікі малака для захоўвання і далейшай адпраўкі на малочны завод. Тут светлыя памяшканні, добрыя выгульныя двары з кармавымі пляцоўкамі. Зроблена ўсё па тэхналогіі», — адзначыў Леанід Заяц.

Міністр дадаў, што ў Беларусі большасць сельгасарганізацый, якія адносяцца да прамысловых прадпрыемстваў, маюць высокія вытворчыя і якасныя паказчыкі. «Падобных філіялаў у краіне нямала. Удзячны Міністэрству прамысловасці, інтэгратарам, якія ўзялі пад крыло сельгаспрадпрыемства. Гэта быў вельмі вывераны і своечасовы крок з боку дзяржавы», — сказаў ён.


У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з паслом Узбекістана

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў правялі сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджанам Юсупавым.

Падчас сустрэчы было адзначана, што паміж Беларуссю і Узбекістанам створана дастатковая нарматыўна-прававая база супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы: рэалізуюцца пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж дзяржавамі — удзельніцамі СНД, пагадненне аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб сярэдняй (агульнай) адукацыі, пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай (спецыяльнай) адукацыі. Сёння вядзецца сумесная работа над праектам міжведамаснага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі.

Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, у тым ліку па рэалізацыі сеткавых адукацыйных праграм паміж установамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін у галінах ІT-тэхналогій, біятэхналогій, геаінфармацыйных сістэм і камп'ютарнай бяспекі, арганізацыі навучання, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі ўзбекскіх спецыялістаў па запатрабаваных на рынку працы Рэспублікі Узбекістан спецыяльнасцях, уключаючы навучанне ў дыстанцыйнай (завочнай) форме і на англійскай мове, развіцця сумеснай навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці студэнцкай моладзі дзвюх краін. Таксама ішлі перагаворы па ажыццяўленні акадэмічных і навуковых абменаў, наладжванні партнёрскіх адносін і абмене вопытам у сістэме дашкольнай, агульнай сярэдняй і інклюзіўнай адукацыі, супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі конкурсаў прафесійнага майстэрства.


Сенатар выступіў на пасяджэнні савета пры МАРГ

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў прыняў удзел у пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні ўдасканалення заканадаўства ў галіне гандлю і грамадскага харчавання, якія датычацца павелічэння парогавага значэння долі ў тавараабароце харчовых тавараў да 35 % ці выключэння інфраструктурнага абмежавання ўвогуле. Выступаючы на мерапрыемстве, Уладзімір Панцюхоў падкрэсліў, што парламентарыяў ацэньваюць па законах, якія яны прымаюць. «А закону мала быць справядлівым. Трэба, каб яго такім лічылі людзі. Гэта галоўнае», — лічыць старшыня Пастаяннай камісіі.

Вераніка ПУСТАВІТ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.