Вы тут

Дзе можна здаць непатрэбную электроніку?


Холдынгам «Белрэсурсы» распачаты збор адходаў электрычнага і электроннага абсталявання ад насельніцтва.


Масавы збор адходаў бытавой тэхнікі ўпершыню арганізаваны з чэрвеня гэтага года ў 32 пунктах арганізацый, якія ўваходзяць у холдынг, размешчаных у Мінску і Мінскай вобласці, а таксама Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. Збор ажыццяўляецца ў неразабраным выглядзе. Узнагароджанне насельніцтву за здадзеныя адходы электрычнага і электроннага абсталявання — 25 капеек за 1 кілаграм.

Збор адходаў бытавой тэхнікі ў камплектным (неразабраным) выглядзе з далейшай перадачай арганізацыям, якія вядуць іх перапрацоўку, дазволіць пазбегнуць пагрозы забруджвання навакольнага асяроддзя азонаразбуральнымі рэчывамі і іншымі кампанентамі.

Электроннае абсталяванне і аргтэхніка адрозніваюцца ад іншых відаў адходаў складанай кампанентнай структурай, наяўнасцю ў складзе досыць высокіх канцэнтрацый таксічных кампанентаў (свінцу, ртуці, мыш'яку, берылію) і каштоўных металаў (золата, серабра, плаціны, паладыю).

Любы камп'ютар або тэлефон можна перапрацаваць і пусціць у другаснае выкарыстанне. Пры правільнай утылізацыі каля 95 % адходаў тэхнікі здольныя вярнуцца да спажыўца ў тым ці іншым выглядзе і толькі каля 5 % адпраўляюцца ва ўтыль. У мінулым годзе ў нашай краіне сабрана і накіравана на перапрацоўку 18,3 % ад агульнага аб'ёму ўтварэння электрычнага і электроннага абсталявання, якое, па разліковых даных, у краіне склала не менш за 30 тысяч тон.

Адрасы пунктаў прыёму:

Арганізацыя

Адрас прыёманарыхтоўчага пункта

ААТ «Белдругрэсурсы»

г. Мінск, 2-й Веласіпедны завулак, 32а

г. Мінск, вул. Дворышча, 27А

г. Мінск, вул. Ахоцкая, 172

г. Мінск, вул. Сямашкі, 17б

г. Мінск, вул. Н.Орды, 30

г. Мінск, вул. Кіжаватава, 42

г. Мінск, вул. Сцебянёва, 21

г. Мінск, вул. Філімонава, 11

г. Мінск, вул. Карвата, 88

г. Мінск, скрыжаванне вул. Славінскага і 5-га Сляпнянскага завулка (насупраць ДС «Славінскага»)

г. Мінск, вул. Гарэцкага, 10

г. Мінск, вул. Зялёналугская, 44

Мінскі р-н, Магілёўская шаша, 11км

Дзяржынскі р-н, Мінская вобл., г. Фаніпаль, вул. Заводская, 1

ААТ «Белметал»

г. Баранавічы, Слонімская шаша 16 / 1-1

г. Бабруйск, вул. Заходняя, 1

ААТ «Белпрамтара»

г. Мінск, вул. Бабушкіна, 22

г. Баранавічы, Слонімская шаша, 18 Г

г. Слуцк, 2-і Пралетарскі зав., 12

ААТ «Віцебскаблрэсурсы»

г. Віцебск, вул. Гарбачэўскага, 25

ААТ «Брэстаблрэсурсы»

г. Брэст, вул. Чырвонагвардзейская, 112/1

г. Кобрын, вул. Пралетарская, 130

г. Пінск, вул. Гайдаенка, 43

ААТ «Гомельхімгандаль»

г. Гомель, вул. Магілёўская, 20

г. Жлобін, вул. Прамысловая, 27А

ААТ «Магілёўаблрэсурсы»

г. Быхаў, вул. Савецкая, 77

г. Крычаў, вул. Крупскай, 6

г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 140

г. Магілёў, вул. Алтайская, 22

г. Магілёў, вул. Пражэктарная

г. Магілёў, вул. Залуцкага, 23

г. Магілёў, вул. Алтайская, 4а

 

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?