Вы тут

Істотна пахаладае на фоне моцных дажджоў


Атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы, прынясе ў нашу краіну навальнічныя дажджы і выцесніць цёплае паветра за яе межы. Услед за ім на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы, і ў гэтыя выхадныя тэмпературны фон істотна панізіцца, перадае Белгідрамет.


У ноч на суботу пад уплывам атмасферных франтоў па паўднёвым усходзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Раніцай і ўдзень у некаторых паўднёва-ўсходніх раёнах дажджы моцныя. Месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны — плюс 13—14 градусаў. Удзень будзе не вышэй за 13—19 цяпла, толькі па паўднёвым захадзе крыху цяплей — да плюс 21 градуса. Захаваецца халаднаватае няўстойлівае надвор'е і ў нядзелю. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах на паўночным усходзе чакаюцца моцныя ліўні. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 11 градусаў, удзень — 14—21 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы ў некаторых раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да плюс 12 градусаў. Удзень будзе ў асноўным ад 14 да 21 цяпла, па поўдні краіны месцамі паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.