Вы тут

Мінлясгас аб увядзенні і зняцці забарон на наведванне лясоў


Рашэнне аб увядзенні або зняцці забароны на наведванне лясоў, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прымаюць мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы. Адпаведна, інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці дазволеных участкаў для праходу да дачных участкаў, збору грыбоў і г. д. могуць даць у раённых выканаўчых камітэтах або ў лясгасах на месцах. Пры гэтым супрацоўнікі лясгасаў і аддзелаў па надзвычайных сітуацыях могуць звярнуцца ў распарадчыя і выканаўчыя органы з хадайніцтвам аб увядзенні або зняцці забароны.


Галоўная мэта ўвядзення забарон на наведванне лясоў — гарантаванне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці і ляснога фонду. Як правіла, дадзеная мера ўводзіцца пры высокай ці надзвычайнай пажарнай небяспецы па ўмовах надвор'я, калі пажар можа пачацца ад найменшай іскры. Сусветны вопыт паказвае, што ахвярамі лясных пажараў нярэдка становяцца людзі. Напрыклад, у мінулым годзе ў Партугаліі пры лясным пажары загінула больш за 50 чалавек — не змаглі выбрацца з палаючага лесу.

Для таго каб знізіўся клас пажарнай небяспекі, неабходна працяглае (на працягу некалькіх дзён) і інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў. Толькі ў такім выпадку пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе можа стабілізавацца. Трэба разумець, што дакладных тэрмінаў дзеяння забароны на наведванне лясоў няма. Такім чынам, пытанне «Калі здымуць забарону на наведванне лясоў у пэўным раёне?» можа мець толькі адзін адказ: «Пасля выпадзення ападкаў у лясным фондзе».

За апошнія дні забароны на наведванне лясоў былі зняты ў некаторых раёнах Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Аднак на дадзены момант абмежавальныя меры дзейнічаюць у 83 раёнах краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Ападкі і яшчэ раз ападкі!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.