Вы тут

Першы намеснік гендырэктара Рагачоўскага МКК затрыманы за хабар


Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка генеральнага дырэктара Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.


Першы намеснік быў затрыманы ў маі гэтага года супрацоўнікамі міліцыі - службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Службовай асобе прад'яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару (па ч.2 арт.430 КК Беларусі). Як растлумачылі ў Следчым камітэце, у якасці хабару мужчына атрымаў аўтамабіль "Лада" за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю, якія тычацца заключэння дамоваў.

Пракурорам санкцыянавана да яго заключэнне пад варту. Працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе працягваюцца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?