Вы тут

Сярэднюю зарплату ў аграсектары за два гады неабходна давесці да Br1 тыс.


Сярэднюю зарплату ў аграсектары Беларусі за два гады неабходна давесці да Br1 тыс. Аб гэтым сёння на нарадзе ў Шклоўскім раёне заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


"Думаю, што ў будучым годзе перад губернатарамі будзе стаяць задача - яны перш за ўсё за вёску адказваюць - не Br600, а Br800 (сярэдняй зарплаты ў аграсектары. - Заўвага БЕЛТА). І вы да гэтага рыхтуйцеся. Гэта не значыць, што ўсім, а тым, хто працуе. Праз пару гадоў мы павінны да той жа Br1 тыс. сярэдняй зарплаты падысці і ў сельскай гаспадарцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Як бы ні было складана, нам ад гэтага нікуды не дзецца, і лепшыя гаспадаркі гэта ўжо забяспечылі. А чаму іншыя не могуць? Могуць! Толькі трэба рабіць усё правільна. Трэба тэхналагічна правільна рабіць і захоўваць дысцыпліну - ад работніка да кіраўніка гаспадаркі", - дадаў беларускі лідар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?