Вы тут

“Мінсктранс”: аб рабоце транспарту ў пачатку ліпеня


Дзяржаўнае прадпрыемства абвясціла, як, у сувязі з пераносам працоўных дзён ў пачатку ліпеня, будзе арганізавана работа транспарту.


Так, гарадскі пасажырскі транспарт будзе функцыянаваць наступным чынам. Работа аўтобусных маршрутаў 1, 2 і 3 ліпеня арганізуецца па графіку нядзельных дзён. Тралейбусы 1 ліпеня будуць перавозіць пасажыраў па графіку суботы, 2 і 3 ліпеня — нядзелі. Трамвайныя маршруты 1-3 ліпеня працуюць як у выхадныя дні.

2 ліпеня ў сувязі са змяненнямі рэжыму работы буйных гандлёвых прадпрыемстваў сталіцы аўтобусныя маршруты №№76Э, 83Э, 89Э, 114С, 125, 151Э адмяняюцца.

7 ліпеня работа гарадскога пасажырскага транспарту будзе арганізавана па графіку буднага дня.

Работа прыгарадных маршрутаў запланавана 1-3 ліпеня па графіку нядзелі. Апроч таго, 1 і 2 ліпеня адмяняецца выкананне рэйсаў прыгарадных аўтобусных маршрутаў: №392 “АС “Аўтазаводская” — Турэц” адпраўленнем ад АС “Аўтазаводская” ў 19.25. Арганізуецца выкананне рэйсаў па маршрутах: №391 “АС “Аўтазаводская” — Смілавічы адпраўленнем ад АС “Аўтазаводская” ў 19.25, з г.п. Смілавічы — у 20.10; №426 “АС “Аўтазаводская” — Клінок” адпраўленнем з Клінка ў 20.40 (па графіку суботы).

Што тычыцца работы аўтобусаў па міжгародніх маршрутах, дык яна будзе арганізавана ў перыяд з 29 чэрвеня па 3 ліпеня і з 6 ліпеня па 8 ліпеня наступным чынам. 29 чэрвеня і 6 ліпеня — па графіку пятніцы, 30 чэрвеня і 7 ліпеня — суботы, 1 і 2 ліпеня — як па будных днях (серада), 3 і 8 ліпеня — па графіку нядзелі. Апроч гэтай інфармацыі пасажырам трэба ўлічваць пералік асобных маршрутаў, аўтобусы на якіх будуць курсіраваць па індывідуальных графіках. Цалкам азнаёміцца з гэтым спісам можна на сайце “Мінсктранса”.

Сяргей РАСОЛЬКА    

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».