Вы тут

Свята народнага майстэрства правядуць 23 чэрвеня ў Полацкім раёне


Свята народнага майстэрства "Завозерская беразуха" збярэ жыхароў Полацкага раёна, паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.


Мерапрыемства, сімвалам якога стане прыгажуня бяроза, пройдзе 23 чэрвеня ў аграгарадку Завозер'е. Гасцей сустракаць будзе пан Казімір. У час тэатралізаванага адкрыцця свята ён раскажа легенды аграгарадка і пачастуе ўсіх бярозавым сокам. Затым для ўсіх жадаючых раскрые свае дзверы "McDonald’s па-завозерскі" з выстаўкай-дэгустацыяй апетытнай вясковай выпечкі і фуд-корт "Завозерскі фіш-лайт", дзе можна будзе пачаставаць рыбны суп і яечню, прыгатаваныя на падпаленых бярозавых цурках. Тут жа адбудуцца здымкі пятага выпуску праграмы тэлепраекта "Полаччына гасцінная", у ходзе якіх будуць раскрыты рэцэпты прыгатавання бярозавага квасу. Дбайныя гаспадыні таксама змогуць выступіць у ролі экспертаў у конкурсе-дэгустацыі "Бярозавы мікс", арганізаваны ў фармаце праграмы "Кантрольная закупка". 

Спартсменаў-аматараў арганізатары запрашаюць у "Вясковы фітнес-дром", дзе ім прапануюць зрабіць этназарадку ў народным стылі (з шуфлем, граблямі, секачом), паўдзельнічаць у бітве бярозавымі венікамі, праверыць свае сілы ў камандным летнім кёрлінгу з лазневымі тазікамі, хадзе на бярозавых хадулях, турнирах па "Бярозавых шашках" и "Бярозавых гарадках".

Для аматараў мастацтва падрыхтавана сустрэча з прыгожым - мюзікл "Бярозавая рапсодыя", канцэрт народнага ансамбля "Бела Чайка", вулічная галерэя рэпрадукцый рускіх мастакоў "Бярозанька-сяброўка" і выстаўка драўляных вырабаў вучняў мясцовай школы. Не застануцца без увагі і дзеці. Іх чакае карагод-шоу "Народныя забавы" з аўтэнтычнымі народнымі гульнямі, гульнявая праграма "У пагоні за летам" і катанне на конях. Добрым напамінам аб вясёлым свяце ў Завозер'і стане экспрэс-сэлфі "Бярозавы цуд" і ўпрыгажэнні з бяросты, вырабленыя сваімі рукамі з дапамогай народных майстроў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».