Вы тут

Відэахостынг YouTube ўвядзе платную падпіску на папулярныя каналы


Відэахостынг YouTube ўвядзе платную падпіску на папулярныя каналы. Пра гэта паведамляе выданне The Verge.


Відэаблогеры, якія маюць больш за 100 тысяч падпісчыкаў на сваіх каналах, змогуць ствараць фан-клубы, сяброўства ў якіх абыйдзецца прыхільнікам у 4,99 долара. Плануецца, што ўкладка «Падпіскі» (Subscriptions) ператворыцца ў падраздзяленне «Члены канала» (Channel Memberships).

Таксама за дадатковую плату можна будзе атрымаць некаторыя прывілеі - да прыкладу, доступ да эксклюзіўнага кантэнту. Такія магчымасці заробку для відэаблогераў былі анансаваныя супрацоўнікамі YouTube на канферэнцыі VidCon. Паведамляецца, што бэта-тэставанне новай функцыі прайшло паспяхова.

Таксама вытворцы кантэнту змогуць заводзіць «паліцы» з таварамі пэўных катэгорый, звязаных з іх дзейнасцю, прама пад відэа. Супрацоўнікі YouTube лічаць, што такім чынам блогеры змогуць зарабляць грошы прыблізна па той жа схеме, як і ўладальнікі папулярных акаўнтаў у Instagram.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».