Вы тут

Дэлегацыя Беларусі ўдзельнічае ў мерапрыемствах Камітэта ААН па космасе


Мерапрыемствы, прысвечаныя пяцідзесяцігоддзю Сусветнай канферэнцыі ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах “ЮНІСПЕЙС +50” праходзяць у Вене. Для ўдзелу ў іх у сталіцу Аўстрыі прыехалі прадстаўнікі больш чым 60 краін свету.


Фота: crosti.ru

Кіраўнік дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін выступіў на пасяджэнні сімпозіуму. “Сёння патрэбы Беларусі ў касмічных здымках з прасторавым дазволам 2 метры поўнасцю задаволены. Пры гэтым маецца свабодны рэсурс Беларускага касмічнага апарата, які мы маглі б прапанаваць спажыўцам з іншых краін. Патрэбы Беларусі ў тэлекамунікацыйных паслугах таксама цалкам забяспечаны”, — падкрэсліў Сяргей Кілін.

Ён запрасіў усе зацікаўленыя бакі выкарыстоўваць створаныя ў Беларусі магчымасці для рэалізацыі прарыўных інвестыцыйных праектаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу на тое, што 9—15 верасня гэтага года Мінск будзе прымаць 31-ы Планетарны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў (ASE). У ім прымуць удзел больш як 100 касманаўтаў і астранаўтаў з усяго свету. Лозунгам кангрэсу абраныя яркія словы, сказаныя нашым земляком, касманаўтам Алегам Навіцкім падчас яго палёту на МКС: “Мы ствараем касмічную будучыню”.

Згодна з інфармацыяй Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах, больш як 60 краін эксплуатуюць зараз уласныя касмічныя спадарожнікі. Гадавыя аб'ёмы выдаткаў на касманаўтыку з гадамі няўхільна ўзрастаюць. У 2015 годзе аб'ём сусветнай касмічнай эканомікі, што ўтвараецца камерцыйнымі і дзяржаўнымі прадпрыемствамі на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях, склаў 323 мільярда долараў ЗША. Па прычыне росту стратэгічнага значэння касманаўтыкі больш увагі стала надавацца прынцыпам кіравання сусветнай касмічнай дзейнасцю, яе бяспецы і ўстойлівасці.

Правядзенне ЮНІСПЕЙС + 50, як разлічваюць арганізатары, павінна спрыяць пашырэнню супрацоўніцтва дзяржаў па прыярытэтных кірунках. Сярод іх — глабальнае партнёрства ў галіне касмічных даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці, актывізацыя абмену інфармацыяй аб аб'ектах і падзеях у космасе, пашырэнне касмічнага супрацоўніцтва ў інтарэсах сусветнай аховы здароўя і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».