Вы тут

Якія новыя формы работы ўкараніла «ЖодзінаЖылЦеплаСэрвіс»*


Восенню мінулага года ў горадзе Жодзіне рэфармавалі жыллёва-камунальную гаспадарку. Гарадское ўнітарнае прадпрыемства ЖКГ перадало функцыі тэхнічнага абслугоўвання гарадскому даччынаму ўнітарнаму прадпрыемству «ЖодзінаЖылЦеплаСэрвіс». З 1 студзеня 2017 года апошняе выконвае падрадныя работы па абслугоўванні гарадскога жыллёвага фонду, бягучы і капітальны рамонт.


— Раней мы галоўным чынам займаліся эксплуатацыяй гарадскіх цепласетак, у тым ліку магістральных і ў прыватным сектары. Цяпер гэтыя камунікацыі перададзены на баланс філіяла Жодзінскай ЦЭЦ, — расказвае дырэктар прадпрыемства Віктар Чалей. — Акрамя таго, мы вялі і капітальны рамонт сетак, пракладвалі новыя ўласнымі сіламі. Шмат зрабілі па мінімізацыі парываў на трубах у прыватным сектары, правялі дэцэнтралізацыю і больш як 30 кіламетраў камунікацый перавялі на газ. Калі мы толькі пачалі займацца гэтай справай, у нас была падсілкоўка сетак вадой на ўзроўні 120—150 тон у гадзіну. А стала 25—27 тон. Значна скараціліся страты цеплавых носьбітаў — з 17 % практычна да 10 %. Іх расход цалкам адпавядаў тым нарматывам, якія нам даводзілі. Прычым апошнія тры гады па горадзе ў нас складваўся станоўчы энергетычны баланс. Калектыў добра працаваў, вырасла заработная плата. Гэта дало магчымасць прыцягнуць кваліфікаваных спецыялістаў, майстроў, зваршчыкаў, інжынерны і тэхнічны персанал.

Ужо другі год, як прадпрыемства займаецца эксплуатацыяй жылога фонду. Вядома, праблем тут хапае. Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Да ідэалу ў гэтай сферы, вядома, яшчэ далёка. Ды першыя зрухі ўжо адчуваюцца. Прадпрыемства атрымала сертыфікаты адпаведнасці на ўсе будаўнічыя работы па дахах, будынках, збудаваннях, канструкцыях. Створаны ўчастак па капітальным рамонце будынкаў, цепласантэхнічная, аварыйна-дыспетчарская службы, куды паступаюць усе заяўкі . На кожным пад'ездзе жылога дома змешчаны таблічкі з указаннем нумароў апошняй. У службе працуюць кадры высокай кваліфікацыі, пачынаючы з сантэхнікаў, слесараў і заканчваючы майстрамі, інжынерамі.

Ды­рэк­тар Вік­тар Ча­лей.

— Мы памянялі ўсіх ранейшых майстроў на тых, хто больш кампетэнтна займаецца гэтай вытворчасцю, — канстатуе Віктар Уладзіміравіч.

Спецыялісты таксама выязджаюць для ліквідацыі аварый у прыватным, кааператыўным сектарах. Выправілі непаладку, зрабілі калькуляцыю і выставілі спажыўцу рахунак. Вядома, не ўсе людзі задаволеныя такім падыходам, чакаючы, што ім зробяць усё бясплатна. «Але мы тлумачым, што ўсякі выезд цягне за сабой расходы на запраўку транспарту, зарплату работнікам. Расцэнкі за розныя віды работ мы надрукуем у раённай газеце, каб у людзей не ўзнікала пытанняў», — кажа Віктар Чалей.

У май­стэр­ні прад­пры­ем­ства мы ўба­чы­лі та­кую не­звы­чай­ную лаў­ку.

— Што датычыцца капітальнага рамонту, то кожную вясну мы вывучаем стан жылых дамоў, складаем дэфектныя акты, — працягвае Віктар Уладзіміравіч. — Калі дом ставіцца на капітальны рамонт, мяняем не толькі дах, але і энергасеткі, і разводкі ў падвалах. Тое ж самае датычыцца і стаякоў, электратэхнічнага абсталявання.

На вуліцы Ціміразева, 11 у чатырохпавярховым доме на тры пад'езды цяпер ідзе замена 36 балконаў. «Па выніках абследавання яны былі прызнаны аварыйнымі, абвальваліся, што стварала небяспеку для жыхароў, — канстатуе начальнік участка капітальнага рамонту жылога фонду Анатоль Дамашкевіч. — Таму праектам прадугледжаны іх дэмантаж без адсялення людзей. Унізе ўладкоўваецца фундамент пад кожны шэраг балконаў. На іх будзе ўсталёўвацца металаканструкцыя ў выглядзе этажэркі з профільных труб 100 на 100 міліметраў, на якія ўмацоўваюцца пліты і балконы. Акрамя таго, будуць адрамантаваны і пафарбаваны фасад дома, уваходная група, памяняецца адмостка. Затым пройдзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

— Перад пачаткам капрамонту мы ладзім сустрэчы з насельніцтвам, тлумачым парадак яго правядзення, у якія тэрміны ён будзе закончаны, даём кантакты адказнай за яго асобы, — уступае ў размову начальнік бюро па рабоце з насельніцтвам і ідэалагічнай рабоце Наталля Толмач. — З жыхарамі гэтага дома не ўзнікла праблем, усе паставіліся да справы з разуменнем і пагадзіліся прыбраць дэкаратыўныя кусты, кветкі, якія перашкаджалі работам.

Ман­таж­ні­кі Сяр­гей Бе­рас­ня­коў і Мі­ка­лай Шэ­ме­та­вец агля­да­юць аб­ста­ля­ван­не ў жы­лым до­ме.

— Асноўная праблема для нас у тым, што старыя каналізацыйныя сеткі часта выходзяць са строю, — кажа кіраўнік, — затапляюцца кватэры. Гэта нашы прамыя страты. Таму заключылі дагавор з Белдзяржстрахам. У замене зношаных цепласетак нас фінансава падтрымлівае гарвыканкам. За мінулы год праклалі пяць кіламетраў унутраных камунікацый, уключаючы каналізацыю, водаправод, гарачае водазабеспячэнне.

Такога маштабнага рамонту раней яшчэ не было. У выніку падсілкоўка вадой зменшылася з 20 да 12 працэнтаў. «Гэта заслуга ўсяго калектыву, — лічыць Віктар Чалей. — Пастаўлена задача, каб працяканні ва ўсіх падвальных памяшканнях ліквідаваліся на працягу сутак. Там, дзе замянілі стаякі, старыя трубы на новыя, праблема знятая. Але гэта толькі 10 % ад усяго жылога фонду».

Нельга не сказаць і пра тое, што «ЖылЦеплаСэрвіс» зрабіў немалы ўнёсак у падрыхтоўку да 55-гадовага юбілею горада. Канцэпцыя, што была зацверджана, практычна рэалізаваная. Зрабілі цалкам афарбоўку фасадаў дамоў па вуліцах Ракасоўскага, Леніна, на праспектах 40 гадоў Кастрычніка, Міру, памянялі агароджу балконаў, лоджый. Дадаткова на ўездзе ў горад з'явяцца тры вялікія вазы для жывых кветак.

На прадпрыемстве наладзілі вытворчасць металаканструкцый: лавак, малых архітэктурных формаў, фігурак, агароджы. Заказваюць гэтую прадукцыю як арганізацыі, так і прыватныя асобы. Прычым разлічыцца можна не адразу, а ўзяць растэрміноўку плацяжу. На ўчастку мастацкіх вырабаў працуе чацвёра творчых хлопцаў, сапраўдных мастакоў. У кожны выраб яны ўкладваюць фантазію, душу. Напрыклад, на алеі ліхтароў на праспекце Міру «ЖодзінаЖылЦеплаСэрвіс» уладкавала крэсла з прарэзам для манет і надпісам «Кінь манетку — загадай жаданне». На фоне гэтага аб'екта гараджане і госці любяць фатаграфавацца і кідаць капейкі. Усе сабраныя грошы перадаюцца Жодзінскаму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнай дапамогі на дабрачыннасць. Цяпер у горадзе ствараецца алея крэатыўных лавак. Ну, і вядома, тут будзе ўладкавана лаўка прадпрыемства, якая, дарэчы, з сюрпрызам: свеціцца ў цемнаце.

— У нас ненармаваны рабочы дзень, аварыйная брыгада пастаянна гатовая выехаць на месца аварыі: і раніцай, і вечарам, і ноччу. Увесь цыкл адпрацаваны. На дапамогу ім прыходзяць і іншыя службы. Такая сістэма апраўдвае сябе, дазваляе аператыўна рэагаваць на надзвычайныя зда-
рэнні, — канстатуе дырэктар.


Кадры вырашаюць усё

Дэ­ман­таж ста­рых бал­ко­наў і па­бу­до­ва но­вых — спра­ва, якая па­тра­буе вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі ра­бот­ні­каў.

На прадпрыемстве наладжана работа па падрыхтоўцы і навучанні кадраў. А лозунг «Кадры вырашаюць усё», як паказвае час, не састарэў. Электратэхнічную службу ўзначальвае Генадзь Маеўскі з вышэйшай адукацыяй. Анастасія Фядотава — інжынер вытворча-тэхнічнага ўчастка. Дзяўчыне прапаноўвалі іншую работу, але яна адмовілася, маўляў, мне тут усё падабаецца, дружны калектыў. Галоўны інжынер Юрый Сталбунік закончыў Горацкую сельгасакадэмію. На прадпрыемстве ў асноўным свае, дамарошчаныя кадры. Таму кіраўніцтва добра ведае здольнасці кожнага і які ўчастак работы каму даручыць.


З увагай да зваротаў грамадзян

На­тал­ля Тол­мач кі­руе бю­ро па ра­бо­це з на­сель­ніц­твам.

У выніку перамен да лепшага зменшылася колькасць скаргаў ад грамадзян.

— За першы квартал, напрыклад, паступленне пісьмовых зваротаў менавіта ў адрас прадпрыемства і ў вышэйстаячыя арганізацыі знізілася на 14,5 %. Па кожным звароце мы ўважліва працуем, — расказвае Наталля Толмач. — У нас заяўкамі грамадзян, а таксама даручэннямі, што паступаюць з Жодзінскага гарвыканкама, гарсавета, ЖКІ Мінскай вобласці, Мінаблвыканкама, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Адміністрацыі Прэзідэнта займаюцца два інспектары. Надзея Слабуха — маладая, але вельмі прафесійны і адказны спецыяліст, атрымлівае ўдзячнасці ад людзей за ўважлівыя адносіны да іх патрэб, кваліфікаваныя кансультацыі. Пасля таго, як былі ліквідаваны тры ЖЭУ, усе функцыі па рабоце са зваротамі грамадзян перайшлі да нас. У нас цяпер атрымліваецца кантактны цэнтр, паколькі мы яшчэ і кансультуем жыхароў. А працуе тут тры чалавекі замест шасці, як раней. Звароты, якія прыйшлі не па адрасе, у пяцідзённы тэрмін мы накіроўваем у адпаведныя арганізацыі. Калі патрэбна дадатковае вывучэнне пытання, то разам са спецыялістамі выязджаем на месца і на працягу месяца даём адказ. Нам паступаюць таксама пытанні, якія датычацца работы нашай службы, з прамых тэлефонных ліній вышэйстаячых арганізацый. Разглядаем іх, даём адказ заяўнікам, аб выніках разгляду інфармуем гарвыканкам. Добрая падмога ў нашай працы — сістэма міжведамаснага электроннага кантролю, якую нядаўна ўкаранілі.

УНП 69086450 

*На правах рэкламы

Загаловак у газеце: Аператыўна рэагаваць на надзвычайныя здарэнні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».