Вы тут

Вядучыя навукоўцы свету абмяркуюць у Мінску праблемы штучнага інтэлекту


XV Міжнародны сімпозіум па нейронавых сетках пройдзе 26—28 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Прэстыжны навуковы форум стане пляцоўкай для абмену ідэямі  паміж навукоўцамі, распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння і даследчыкамі ў галіне нейронавых сетак. На працягу 14 гадоў сімпозіум арганізоўваўся ў Кітаі, Японіі, Расіі і Карэі. Правядзенне яго ў Мінску стала магчымым дзякуючы дасягненням навукоўцаў БДУ ў сферы штучнага інтэлекту.


Нейронавыя сеткі з'яўляюцца сёння адным з самых перспектыўных напрамкаў штучнага інтэлекту. Ідэя іх распрацоўкі заключаецца ў максімальна блізкім мадэляванні работы чалавечай нервовай сістэмы з мэтай вырашэння задач па ідэнтыфікацыі аб'екта, рэпрадуцыраванню прамовы, распазнання асоб, частак цела чалавека, вылучэння аб'ектаў увагі на выяве і г.д.

Удзельнікамі форуму стануць каля 100 даследчыкаў і спецыялістаў з 10 краін. Дакладчыкі ахарактарызуюць сучасны стан развіцця нейронавых сістэм, а таксама абмяркуюць магчымасці пашырэння іх практычнага прымянення ў розных сферах чалавечай дзейнасці. Усяго запланавана работа 10 тэматычных секцый: “Кагнітыўныя вылічэнні”, “Нейрадынамічны  аналіз”, “Апрацоўка сігналаў, малюнкаў і відэа”, “Біяінфарматыка і біямедыцынскія інжынерыя”, “Інтэлектуальныя машыны і робаты” і іншых.

На сімпозіуме будуць прадстаўлены пленарныя даклады вядомых навукоўцаў: прафесара Хасэ Прынсіпі (Jose Principe) з Універсітэта Фларыды (ЗША),  Лешака Руткоўскага (Leszek Rutkowski) з Чэнстахоўскага тэхналагічнага ўніверсітэта (Польшча), Дачэнга Тао (Dacheng Tao) з Сіднэйскага ўніверсітэта (Аўстралія). Яны раскажуць пра кагнітыўную  архітэктуру для распазнавання аб'ектаў у відэа, вырашэнне праблем штучнага інтэлекту і апрацоўкі вялікіх дадзеных.

Арганізатарамі форуму выступілі БДУ, Даляньскі ўніверсітэт тэхналогій, Універсітэт Ганконга (Кітай), Міжнароднае таварыства па нейронавых сетках, Азіяцкае, Расійскае, Польскае таварыствы па нейронавых сетках. Старшынямі сімпозіума з'яўляюцца акадэмік, прафесар БДУ Сяргей Абламейка і прафесар Універсітэта Ганконга Юн Ванг (Jun Wang) (КНР). Даклады канферэнцыі апублікаваныя ў выдавецтве Springer.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?