Вы тут

Выстаўка галерэі «Універсітэт культуры» прысвечана блажэннай Валянціне


Супраца царквы і творчай інтэлігенцыі ўвасобілася ў ІІІ Міжнародным мастацкім пленэры «Святасць зямлі Беларускай», у рамках якога 20 чэрвеня адкрылася выстаўка «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі мінскай». Шаснаццаць мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы прадставілі нацюрморты, партрэты і пейзажы.


Сёлетні міжнародны пленэр прысвечаны памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі.

— Памяць пра малую радзіму вельмі важная для кожнага з нас. Гледзячы на прадстаўленыя сюжэты, хочацца сказаць, што мы іх дзесьці бачылі, але не заўважалі. У гэтым і асаблівасць нашых мастакоў: яны звярнулі ўвагу і вырашалі адлюстраваць тое, што кранула іх да глыбіні душы, — кажа Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Праект «Святасць зямлі Беларускай» пачаўся ў канцы мая. За гэты час мастакі наведалі месца спачыну Валянціны Мінскай, правялі сустрэчы з гісторыкамі і багасловамі праваслаўнай царквы, паўдзельнічалі ў дабрачынных акцыях.

Эмоцыі і ўражанні ад праграмы мастакі выказалі ў сваіх палотнах. Тут краявіды беларускіх мястэчак, нацюрморты з іконамі, храмы. Самі творцы адзначаюць асаблівае натхненне падчас работы над карцінамі.

— Я заўважыў, што на рэлігійную тэму мала хто працуе: у асноўным іканапісцы і манахі, а свецкія мастакі — толькі ў канцы жыцця, — кажа куратар пленэра, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. — Я паглядзеў працы розных часоў. Нават народныя мастакі толькі ў сталым узросце пачынаюць маляваць на тэмы, звязаныя з Богам. У сучасным жыцці мы даём чалавеку той пункт, каб ён паспеў звярнуцца да Бога, зрабіць нейкі прыпынак. Наша жыццё — гэта нейкая мітусня, мы гонімся за чымсьці. А ўсё яркае, простае — побач з намі, варта толькі спыніцца і ўгледзецца.

Сродкі ад продажу некаторых твораў будуць накіраваны на дапамогу хворым дзецям. Яшчэ частку карцін перададуць у Маладзечанскую епархію БПЦ, якая разам з Беларускім саюзам мастакоў, мінскай абласной арганізацыяй «Беларускі саюз жанчын» і Брацтвам у гонар Віленскіх пакутнікаў у Мінску выступіла арганізатарам мерапрыемства.

Выстаўка будзе працаваць да 3 ліпеня.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: З верай у мастацтва

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.