Вы тут

У нядзелю ў Беларусі адзначаць Дзень моладзі


Амаль кожны пяты жыхар Беларусі трапляе ў катэгорыю "моладзь". Усяго колькасць маладых людзей у нашай краіне ва ўзросце ад 14 да 31 года складае зараз больш за 1 мільён 900 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляецца ў аглядзе, які падрыхтаваў да Дня моладзі Нацыянальны статыстычны камітэт.


84,8 % моладзі пражывае ў гарадах. На пачатак 2017/2018 навучальнага года вышэйшую адукацыю атрымлівалі 284,3 тысячы чалавек, ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі навучаліся 66,9 тысячы чалавек і ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 114,1 тысячы  маладых людзей.

У агульнай колькасці работнікаў арганізацый удзельная вага моладзі на пачатак 2018 года складала 21,9 %. У сферы IT-тэхналогій — кожны другі работнік  ва ўзросце да 31 года, у прамысловасці — кожны пяты. Сярод будаўнікоў моладзь складае 22,4 % працуючых, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках — 18,3 %.

Таксама "маладзёжнымі" з’яўляюцца такія віды дзейнасці, як паслугі па часовым   пражыванні і харчаванні (доля моладзі сярод работнікаў — 38,8 %); аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (31,3 %); фінансавая і страхавая дзейнасці (27,5 %); творчасць, спорт, забавы і адпачынак (24,6 %).

У 2017 годзе пабраліся шлюбам 45,7 тысячы дзяўчат і 40,4 тысячы хлопцаў. Пераважная колькасць дзяўчат ствараюць сем’і ва ўзросце 20—25 гадоў (57,7 %), а  большасць маладых мужчын вырашаюцца на гэты крок пазней — толькі ва ўзросце 25-30 гадоў (60,3 %).

У 2017 годзе ў маладых жанчын нарадзіліся 66 тысяч дзяцей, з іх першынцы склалі большую палову (52,6 %), народжаныя другімі — 35,8 %, трэцімі — 9,1 %. Пераважная большасць дзяцей (88,5 %) нарадзілася ў маладых матуль, якія  знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, што сведчыць пра павышэнне каштоўнасці сям'і ў моладзі.

Маладыя людзі з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэту (98,5 %). Большасць з іх шукаюць у сеціве  інфармацыю (97, 6 %). Заходзяць у інтэрнэт для прагляду і спампоўвання фільмаў 94,5 %, кантактуюць у сацыяльных сетках 94,4 %,  гуляюць к камп’ютарныя гульні і спампоўваюць іх —  65,3 % маладых людзей.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?