24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Прыярытэты партнёрства


У сталіцы 21—22 чэрвеня прайшоў дзясяты раўнд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін — удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза «Усходняе партнёрства». Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шляхі рэалізацыі 20-ці задач да 2020 года і фінансаванне адпаведных праектаў і праграм.


У мерапрыемстве ўдзельнічалі міністры замежных спраў Беларусі, Азербайджана, Арменіі, намеснік міністра Грузіі, дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы і пасол Украіны ў Беларусі. Бок Еўрасаюза прадстаўлялі еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС і намеснік Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей і еўракамісар Ёханес Хан правялі прэс-канферэнцыю па выніках перагавораў.

Уладзімір Макей адзначыў, што «Усходняму партнёрству» належыць развівацца ў неканфрантацыйнным ключы: «Яно не павінна быць накіравана супраць інтарэсаў трэціх краін. Беларусь зацікаўлена ў выкарыстанні канструктыўнага патэнцыялу «Усходняга партнёрства» для пераадолення раздзяляльных ліній і аднаўлення даверу». Таксама міністр замежных спраў падкрэсліў, што беларускі бок выступае за прамы дыялог ЕС і ЕАЭС з перспектывай фарміравання стабільнай і квітнеючай агульнай эканамічнай прасторы

Міністр звярнуў увагу, што ўдзел нашай краіны ў гэтай ініцыятыве разглядаецца, як неад'емная частка агульнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. У цэлым гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Еўрапейскім саюзам змянілася ў станоўчы бок, і летась тавараабарот павялічыўся больш чым на 20 %. Па словах Уладзіміра Макея, значна палепшылася супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі ЕС — Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

Ёханес Хан паведаміў, што да канца гэтага года плануецца падпісаць пагадненне аб прыярытэтах партнёрства Беларусі і Еўрасаюза. Яно, у прыватнасці, умацуе эканамічныя адносіны паміж партнёрамі.

Надзея АНІСОВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.