Вы тут

На тэрыторыі «Валаўшчыны» перапахавалі загінуўшых пры абароне Мінска салдат


Рытуал перапахавання салдат, якія загінулі пры абароне Мінска ў 1941 годзе, прайшоў у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Падчас ваенных дзеянняў на падыходзе да Мінска ў раёне хутара Валаўшчына загінула шмат людзей. У 60-я гады на месцы, дзе праходзілі баі быў усталяваны помнік "Невядомаму салдату ад воінаў чэкістаў".


Па ініцыятыве камандавання ўнутраных войскаў і ветэранскай арганізацыі было вырашана высветліць, хто пахаваны ў дадзенай магіле і перанесці помнік на тэрыторыю навучальнага цэнтра. Падчас правядзення палявых пошукавых работ знайшлі дзесяць вайскоўцаў і пяць медальёнаў.

Алена Мікалаеўна Купрыенка.

Эксперты высветлілі імёны трох загінуўшых воінаў: Новікава Івана Афанасьевіча (РСФР), Гурскага Мікалая Мартынавіча (БССР) і Куніцкага Кіпрыяна Васільевіча (БССР). На цырымонію перазахавання салдат прыехалі іх дочкі: Алена Мікалаеўна Купрыенка і Марыя Купрыянаўна Куніцкая. Яны не маглі стрымаць эмоцый – доўгі час хацелі даведацца, дзе пахаваны іх таты. Падчас цырымоніі перапахавання загінуўшых воінаў знойдзеныя медальёны перадалі Алене Мікалаеўне і Марыі Купрыянаўне.

Марыя Купрыянаўна Куніцкая.

Усяго на палігоне "Валоўшчына" перапахавалі астанкі дзесяці воінаў. Памяць загінуўшых ушанавалі вайскоўцы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі і воінскіх часцей Мінскага гарнізона. На перапахаванні прысутнічалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і члены ветэранскіх арганізацый унутраных войскаў, а таксама кадэты са Спецыялізаванага ліцэя МУС.

Клуб баявой славы «Нашчадкі», Заслаўе.

Саяпін Аляксей Філіпавіч, ветэран, палкоўнік у адстаўцы.

Таццяна ТКАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».