Вы тут

У Беларусі павялічаны аб'ёмы крэдытавання жыллёвага будаўніцтва


Пастановай Савета Міністраў ад 20 чэрвеня 2018 года нумар 465 павялічаны аб'ёмы крэдытавання жыллёвага будаўніцтва, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Адпаведныя змяненні і дапаўненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 30 снежня 2017 года нумар 1051 "Аб мерах па выкананні заданняў на 2018 год па будаўніцтве жылых дамоў, аб'ёмах уводу ў эксплуатацыю і фінансавання будаўніцтва жылля і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў 2019 годзе".

Аб'ёмы павялічаны з улікам дадатковых Br66 млн (крэдытныя рэсурсы ААТ "БПБ-Ашчадбанк" - Br45 млн і ААТ "Белінвестбанк" - Br21 млн). Іх прадугледжана накіраваць у адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 4 ліпеня 2017 года нумар 240 на будаўніцтва жылых дамоў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Таксама павялічаны аб'ёмы льготных крэдытаў, якія выдаюцца згодна з указам Прэзідэнта ад 6 студзеня 2012 года нумар 13: для Магілёўскай вобласці - на Br6,77 млн для накіравання на будаўніцтва жылых дамоў у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, для Мінска - на Br4 млн.

Такім чынам, аб'ём крэдытных рэсурсаў, якія выдаюцца на ўмовах указа нумар 240, павялічыцца да Br592 млн, ільготных крэдытаў - да Br96,44 млн. Агульны аб'ём крэдытных рэсурсаў павялічыцца ад Br645,83 да Br722,6 млн.

Акрамя таго, пастановай прадугледжана павелічэнне задання па ўводзе жылля для ваеннаслужачых у адпаведнасці з патрэбнасцю па Брэсцкай вобласці, удакладнены значэнні гранічных нарматываў кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання, якія прымяняюцца для разліку велічыні дзяржпадтрымкі.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.