Вы тут

Больш як тысяча чалавек прабеглі па стадыёне "Дынама" ў дапамогу дзецям


На абноўленым стадыёне «Дынама» прайшоў Вялікі дабрачынны забег #velcombegom SunRun Challenge. Пахмурнае надвор'е не перашкодзіла беларусам аб'яднацца пад знакам сонца і прабегчы ў дапамогу дзецям з сіндромам Даўна. На старт выйшлі прафесійныя спартсмены і неабыякавыя гараджане. Усе кіламетры пайшлі ў дапамогу выхаванцам ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».


Напярэдадні забегу для мінчукоў прайшлі трэніроўкі, якія правялі вядомыя беларускія спартсмены Віталь Гуркоў і Юры Салодкі. Працягласць дыстанцыі кожны ўдзельнік выбіраў самастойна.

Вялікі забег SunRun Challenge стаў трэцім афіцыйным мерапрыемствам на адкрытым пасля рэстаўрацыі «Дынама» і першым дабрачынным забегам за ўсю гісторыю стадыёна з 1934 года. Мерапрыемства падтрымала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і асабіста яе старшыня Вадзім Дзевятоўскі. Выйшла на бегавую дарожку намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка. Разам з усімі ўдзельнікамі некалькі кругоў прабёг намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

«Радуе, што ў Беларусі з'яўляецца мода не толькі на спорт, але і на добрыя ўчынкі. Я ўпэўнены, што ўсе ўдзельнікі сённяшняга Вялікага забегу #velcombegom атрымалі больш, чым проста порцыю здароўя і прыемную стомленасць. Пасля такіх прабежак адчуваеш гонар і шчасце. Бо ты не проста пакарыў чарговую дыстанцыю, а дапамог дзецям», - заявіў Аляксандр Румак.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.