Вы тут

Пад Мінскам прайшоў купальскі абрад


У Дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў купальскі абрад, прысвечаны летняму сонцастаянню. Нягледзячы на пахмурнае, а часам і даждлівае надвор'е, маладыя супрацоўнікі музея – былыя выпускнікі універсітэта культуры і мастацтва – тым не менш наладзілі для наведвальнікаў цікавае і вясёлае гулянне. 


Тут было і пляценне вянкоў з жывых красак, і “дзявочае войска” з песнямі за ваколіцу, і купальскі агонь з колам, і традыцыйны карагод вакол кастрышча. Наведвальнікі музея – прадстаўнікі іншых народаў – з ахвотай бралі ўдзел у беларускіх народных танцах і гульнях, разам з іншымі смакавалі “крупнік” (традыцыйны напой) і кідалі вянкі ў ваду Пцічы, якая пятляе з заходняга боку музейнай тэрыторыі. 

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.