Вы тут

Два маладыя беларускія хакеісты выбраны на драфце НХЛ


Два маладыя беларускія гульцы Ягор Шаранговіч і Уладзіслаў Яроменка выбраны на драфце клубамі Нацыянальнай хакейнай лігі.


Форвард зборнай Беларусі Ягор Шаранговіч у пятым раўндзе драфта абраны "Нью-Джэрсі" пад агульнай 141-м нумарам, абаронца маладзёжнай зборнай Беларусі Уладзіслаў Яроменка абраны "Нэшвілам" у пятым раўндзе пад агульным 151-м нумарам.

У мінулым сезоне 20-гадовы Ягор Шаранговіч згуляў 47 матчаў у КХЛ за мінскае "Дынама" і набраў 12 (4 + 8) ачкоў пры паказчыку карыснасці "-5". Таксама форвард выступаў за зборную Беларусі на дарослым і маладзёжным чэмпіянатах свету. Абаронца Уладзіслаў Яроменка ў мінулым сезоне гуляў у Заходняй хакейнай лізе Канады (WHL) у складзе "Калгары". У 63 матчах ён набраў 41 (13 + 28) ачко пры паказчыку карыснасці "-10". На маладзёжным чэмпіянаце свету ў шасці сустрэчах зарабіў 4 (1 + 3) балы.

Пад першым нумарам драфта абраны камандай "Бафала Сэйбрз" шведскі абаронца Расмус Далін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».