Вы тут

У Мінску распачаліся джазавыя вечары


У суботу ў Мінску стартавала серыя бясплатных джазавых канцэртаў каля Ратушы. Людзі пачалі збірацца амаль за гадзіну да канцэрта. Атмасфера чакання якаснай музыкі спрыяла добраму настрою прысутных.


Здавалася, што нават надвор’е не магло сапсаваць вечар. Так і адбылося. 

Канцэрт пачалі з джазавай варыяцыі беларускай “Купалінкі”. Потым са сцэны гучалі лацінаамерыканскі інструментальны і вакальны джаз розных стыляў і кірункаў - ад класічнага джаза і свінга да бібопа, этна і смус-джаза.

Шмат хто не мог устрымацца, каб хоць трошкі не ссунуцца з месца і пачаць адбіваць нагамі рытм у такт музыцы. У новым сезоне джазавых вечароў каля Ратушы ў Мінск ізноў прыехалі музыканты з розных краін: Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Ізраіля, Германіі і Расіі; выступяць і беларускія артысты.

Наперадзе яшчэ цэлыя дзве джазавыя суботы. Таму мы ўсім раім не сядзець дома, а ісці да Ратушы і слухаць якасную музыку.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?