Вы тут

ЦВК Турцыі абвясціў аб перамозе Эрдагана на выбарах прэзідэнта


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган набраў на прэзідэнцкіх выбарах абсалютную большасць галасоў. Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік Вышэйшай выбарчай камісіі Садзі Гювен.


"Прэзідэнт Эрдаган набраў абсалютную большасць галасоў", - сказаў ён. Такім чынам кіраўнік ЦВК, па сутнасці, прызнаў перамогу турэцкага лідара на выбарах.

Гювен таксама заявіў, што "зваротаў з мэтай аспрэчыць вынікі выбараў пакуль не паступала". Акрамя таго, ён абвясціў, што "Партыя справядлівасці і развіцця, Народна-рэспубліканская партыя, Партыя нацыяналістычнага руху, "Добрая партыя" і Партыя дэмакратыі народаў пераадолелі 10%-ны бар'ер, яны будуць прадстаўлены ў парламенце".

Падлік апошніх бюлетэняў да гэтага часу працягваецца. Паводле апошніх звестак ЦВК, Таіп Эрдаган набірае 52,5% галасоў, яго бліжэйшы канкурэнт ад асноўнай апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Мухарам Інджэ атрымлівае 30,7% галасоў выбаршчыкаў. Што тычыцца астатніх кандыдатаў, то Селахацін Дэмірташ ад курдскай Партыі дэмакратыі народаў набірае 8,4%; Мера Акшэнер ад апазіцыйнай "Добрай партыі" - 7,3%; Тэмель Карамалааглу, які прадстаўляе Партыю дабрабыту, - 0,9%; Догу Перынчэк ад партыі "Радзіма" - 0,2%.

У сваю чаргу "Народны альянс", сфармаваны кіруючай Партыяй справядлівасці і развіцця і Партыяй нацыяналістычнага руху, па выніках апрацоўкі 99,9% бюлетэняў атрымлівае большасць дэпутацкіх мандатаў у парламенце рэспублікі, набіраючы 53,6% галасоў. Апазіцыйная Народна-рэспубліканская партыя заручылася падтрымкай 22,7% выбаршчыкаў, Партыя дэмакратыі народаў - 11,6%, а "Добрая партыя" - 10%. Астатнія палітычныя аб'яднанні не пераадолелі 10%-ую мяжу.

ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».