Вы тут

У Віцебскім раёне другакласнік атрымаў моцныя апёкі пры спальванні смецця


У Віцебскім раёне другакласнік атрымаў моцныя апёкі пры спальванні смецця, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.


Няшчасны выпадак адбыўся 22 чэрвеня ўвечары каля 18.50 у вёсцы Друкава. На дачы пры спальванні смецця ў вогнішчы выпадкова апынуўся балон ад мантажнай пены, які выбухнуў. Побач знаходзіўся хлопчык 2010 года нараджэння, у выніку здарэння дзіця атрымала тэрмічны апёк 15% твару, скроневай вобласці і рук, з якімі быў шпіталізаваны ў бальніцу. Цяпер яго стан ацэньваецца ўрачамі як сярэдняй ступені цяжкасці, пагрозы жыцця няма.

Дарослыя ў момант здарэння знаходзіліся ў побач у альтанцы.

УУС Віцебскага аблвыканкама заклікае бацькоў быць больш пільнымі на адпачынку з дзецьмі, забяспечваць пастаянны кантроль за іх дзеяннямі, а таксама часцей распавядаць аб правілах бяспечных паводзін там, дзе яны ў гэты момант знаходзяцца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.