Вы тут

Дар'я Домрачава завяршае сваю спартыўную кар'еру


Чатырохкратная Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава паведаміла аб завяршэнні сваёй спартыўнай кар'еры. Пра гэта яна расказала падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў штаб-кватэры НАК. Яна заявіла, што гэтае рашэнне ёй далося нялёгка. Цяпер увесь вольны час яна плануе пераключыць на сям'ю.


«Увесь час пасля заканчэння сезона я спрабавала знайсці кампраміс, каб выхоўваць дзіця і сумяшчаць гэта з прафесійнай кар'ерай. Аптымальнага рашэння, якое дазволіла б сумяшчаць дзве гэтыя важныя для мяне сферы жыцця я, на жаль, не змагла знайсці. Гэта рашэнне абдуманае і нялёгкае, але я завяршаю сваю спартыўную кар'еру», — паведаміла Дар'я Домрачава.

Падводзячы вынікі сваёй спартыўнай кар'еры, яна адзначыла, што не магла і марыць пра рэзультаты, якіх удалося дасягнуць.

«Для мяне заўсёды галоўнай мэтай было працаваць і паказваць свой максімум. Усе хараство спорту, асабліва біятлона, у яго непрадказальнасці. Я завяршаю сваю спартыўную кар'еру з вельмі добрымі адчуваннямі. Вядома, можна вяртацца і ўспамінаць тыя спаборніцтвы, дзе нешта не атрымалася, але ўвогуле і цэлым я задаволеная тым, як усё для мяне складалася», - расказала Дар'я Домрачава.

Паводле яе слоў, Прэзідэнт краіны ўжо ў курсе яе рашэння. «Я пастаралася апавясціць усіх, тых людзей, хто блізкі да маёй спартыўнай кар'еры. Мне б самой хацелася выступаць, але ўсе мы разумеем, што такое спатыўнае жыццё, і сёння я лічу, што гэтае рашэнне для мяне правільнае. Спадзяюся, што ўсе мае заўзятары паставяцца да гэтага рашэння з разуменнем. Я б хацела ад сябе асабіста падзякаваць усім за сапраўдную падтрымку», — сказала на заканчэнне Дар'я Домрачава.

За сваю кар'еру Дар'я Домрачава выйграла чатыры залатыя Алімпійскія медалі: тры ў Сочы і адну ў Пхёнчхане. Таксама беларуская спартсменка выйгравала «бронзу» Ванкувера і «срэбра» Пхёнчхана. Акрамя таго, на яе рахунку два залатыя, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы медаль чэмпіянатаў свету, і адна перамога ў агульным заліку Кубка свету.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».