Вы тут

Праходзяць міжнародныя тактычныя вучэнні «Славянскае брацтва — 2018»


Гэтымі днямі на палігоне Раеўскі, што знаходзіцца ў Краснадарскім краі Расіі, праходзяць міжнародныя тактычныя вучэнні «Славянскае брацтва — 2018».


Дэсантныя падраздзяленні з Беларусі, Расіі і Сербіі стварылі адзіную кааліцыйную тактычную групу. Ад Расіі ў склад групы ўвайшлі ўзмоцнены дэсантна-штурмавы батальён горнага злучэння паветрана-дэсантных войскаў, Узброеныя Сілы Беларусі прадстаўляе ўзмоцнены парашутна-дэсантны батальён 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый, а ад Сербіі камандзіравана рота спецыяльнага прызначэння.

— Актыўная фаза вучэнняў будзе праходзіць тры дні — з 26 па 28 чэрвеня, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. — Падчас яе працягваецца адпрацоўка сумесных задач па барацьбе з тэрарызмам. Асаблівасцю сёлетніх вучэнняў стане дэсантаванне з вышыні, большай за 2 тысячы метраў, на адлегласць да 50 кіламетраў.

Усяго ў «Славянскім брацтве — 2018» ўдзельнічае каля адной тысячы чалавек асабовага складу, 150 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама верталёты ВКС Узброеных Сіл Расіі. Такія тактычныя вучэнні праводзяцца чацвёрты раз.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Разам супраць тэрарызму

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.