Вы тут

У пацярпелых у ДТЗ у Львоўскай вобласці беларусаў — пазітыўная дынаміка


У пацярпелых у ДТЗ у Львоўскай вобласці беларусаў назіраецца пазітыўная дынаміка. Па інфармацыі МЗС Беларусі, адзін чалавек быў выпісаны, двое пераведзеныя з інтэнсіўнай тэрапіі.


Нагадаем, у аварыі пацярпелі дзевяць грамадзян Беларусі, адна жанчына памерла ў бальніцы. Астатнія ў прытомнасці, яны з траўмамі рознай ступені цяжкасці (чэрапна-мазгавыя траўмы, страсенні, пераломы, удары) былі шпіталізаваны ў лячэбныя ўстановы вобласці. Асобы пацярпелых устаноўлены. Беларускія дыпламаты ў кантакце з украінскім бокам вырашаюць далейшыя пытанні.

Пасля з'явілася больш падрабязная інфармацыя прэс-службы Міністэрства аховы здароўя Беларусі пра тое, што яго прадстаўнікі пастаянна кантактуюць з калегамі з дзвюх бальніц Львоўскай вобласці, куды былі шпіталізаваны пацярпелыя беларусы. Ад украінскіх калег пакуль не паступала просьбаў аб дапамозе, разам з тым пры неабходнасці нашы медыкі гатовыя яе аказаць. Пытанні, звязаныя з транспарціроўкай суайчыннікаў на радзіму, будуць вырашацца пазней. Памерлая беларуска — жыхарка Жабінкі.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на ўчастку аўтамабільнай трасы Ковель — Жолква каля горада Вялікія Масты ў суботу. Як устанавілі праваахоўныя органы Украіны, 59-гадовы кіроўца «шкоды актавія» заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Фольксваген», якім кіраваў 35-гадовы кіроўца з Валынскай вобласці.

У сувязі з надыходам сезона адпачынкаў Міністэрства аховы здароўя нагадвае беларускім грамадзянам, якія выязджаюць за мяжу, што страхаванне — гэта гарантыя аказання ўсіх відаў медыцынскай дапамогі пры экстраннай сітуацыі ў любой краіне свету. Апроч таго, страхоўка прадугледжвае і медыцынскую транспарціроўку ў арганізацыі аховы здароўя нашай краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Суайчыннікаў перавязуць з Украіны пазней

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.