Вы тут

Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 483 ад 22 чэрвеня 2018 года, паведамляе сайт урада.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $131,8 да $139,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $72,4 да $76,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $39,5 да $41,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $41,7 за 1 т (была $39,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны былі павышаны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».