Вы тут

Бізнес прапануе пазбавіцца ад паперы


У сталіцы адбылося пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва.


На парадку дня абмяркоўваліся пытанні карэкціроўкі мытнага кошту тавараў, заліку ПДВ і спагнання пені з мытных прадстаўнікоў. Акрамя таго, эксперты разглядалі магчымасць удасканалення міжнароднай сістэмы мытнага транзіту і гарантый. У пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва прымалі ўдзел першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень.

Старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын лічыць: «Аднымі з сур'ёзных драйвераў эканамічнага росту з'яўляюцца сфера паслуг і, безумоўна, ІT-сфера, транспартна-лагістычная галіна. Мытнае рэгуляванне — адзін з ключавых момантаў, які ўплывае на тое, каб суб'ектам гаспадарання — як нашым, так і замежным партнёрам — было камфортна перасякаць тэрыторыю нашай краіны».

Гаворачы аб узаемадзеянні бізнесу і Мытнага камітэта, член Савета па развіцці прадпрымальніцтва Сяргей Навіцкі адзначыў, што на мытні неабходна больш актыўна развіваць электронны дакументаабарот.

«З 1 студзеня 2018 года ўступіў у дзеянне Мытны кодэкс ЕАЭС. Ён прадугледжвае шэраг спрашчэнняў у працэсе выпуску тавараў у свабоднае абарачэнне. Ёсць праблемныя моманты, звязаныя з электронным дакументаабаротам. Па-ранейшаму суб'екты гаспадарання, якія заяўляюць тавар на мытні, перадаюць увесь набор дакументаў у папяровым выглядзе», — дадаў Сяргей Навіцкі.

Акрамя таго, паводле яго слоў, супрацоўнікі мытні патрабуюць прадстаўлення арыгінальнай копіі сертыфіката адпаведнасці на кожны тавар пры кожнай пастаўцы, нягледзячы на магчымасць праверкі любога сертыфіката адпаведнасці ў агульнай дзяржаўнай базе сертыфікацыйных дакументаў.

На пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва абмеркавалі рэзервы для спрашчэння работы суб'ектаў гаспадарання.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.