Вы тут

Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні


Цяпер у Беларусі новыя кіраўнік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, намеснікі міністраў інфармацыі, адукацыі і ЖКГ, старшыні райвыканкамаў, паслы, кіраўнік прадпрыемства.


Калі гутарка ішла пра кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, беларускі лідар загадаў ім рыхтавацца да ўборачнай з улікам страт ад засухі. Ён са шкадаваннем адзначыў яе наступствы. «Але гэтыя дажджы крыху выправілі сітуацыю, а ў вас («Зв». — на ўсходзе краіны) там наогул пасевы вельмі добрыя. Трэба сур'ёзна рыхтавацца, каб іх убраць. Таму што карміць будзеце ўсю краіну. Калі такое было, каб поўнач і паўночны ўсход забяспечвалі Беларусь. Ну і яшчэ поўнач Мінскай вобласці. Таму трэба звярнуць асаблівую ўвагу і падрыхтавацца да ўборкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама яшчэ раз нагадаў аб важнасці правільнай работы з кадрамі, падтрымання вытворчай дысцыпліны. Дастойных работнікаў трэба забяспечыць працоўным месцам, добра іх арганізаваць. «Парадак і тэхналагічная дысцыпліна, як і вытворчая дысцыпліна наогул, — гэта пытанні нумар адзін. Стаўцеся вельмі строга да гэтых праблем. І не глядзіце па баках. Вы адказваеце за канкрэтную тэрыторыю. І там з вас запатрабуюць. У вас няма ні прыватных, ні дзяржаўных прадпрыемстваў. У вас там ёсць кіраўнікі і людзі, якім трэба забяспечыць іх галоўныя правы: на працу, зарплату, жыццё, ахову здароўя, адукацыю і гэтак далей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Шмат пытанняў узнікла ў кіраўніка дзяржавы і да новага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. Асобна Прэзідэнт звярнуўся да Аляксандра Гучка, які цяпер — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. «Вы ведаеце, чым займацца і як. Прынцыповасць, сумленнасць, шчырасць. І недапушчальнасць рознага роду супрацьпраўных дзеянняў. Не дай бог карупцыя ці яшчэ штосьці. На злобу дня — вы бачыце, што адбываецца ў краіне. Літасці ў гэтым плане нікому не будзе. Гэта датычыцца ўсяго кіруючага саставу», — падкрэсліў беларускі лідар.


Кіраўнік дзяржавы назначыў:

  • Брыля Вячаслава Станіслававіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Гана і Рэспубліцы Камерун;
  • Гучка Аляксандра Яўгенавіча - старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

  • Рагашчука Мікалая Міхайлавіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;
  • Шчуплянкова Анатоля Леанідавіча - старшынёй Бялыніцкага райвыканкама;
  • Барташэвіча Івана Мікалаевіча - старшынёй Круглянскага райвыканкама;
  • Пятрушы Дзмітрыя Віктаравіча - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска;
  • Шведа Аляксея Дзмітрыевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Стамбул (Турэцкая Рэспубліка);
  • Трубілы Генадзя Аляксеевіча - першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Смірнова Віталя Аляксеевіча - намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Бузоўскага Ігара Іванавіча - намеснікам міністра інфармацыі;
  • Карпяка Уладзіміра Валянцінавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Белшына".

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».