Вы тут

Беларускія стравы па старадаўніх рэцэптах прапанавалі ў Ветцы


Беларускія стравы па старадаўніх рэцэптах прапанавалі ўдзельнікам і гасцям традыцыйнай сустрэчы памежных абласцей Беларусі, Расіі, Украіны і міжнароднага маладзёжнага форуму «Дружба-2018» у Ветцы. Фестываль прайшоў пад дэвізам «Радзіма — у сэрцы маім».


Сёлета арганізатарам стаў беларускі бок. Свята пачалося сумеснай літургіяй праваслаўных і малебнам каля помніка адселеным пасля чарнобыльскай катастрофы вёскам. Працягнулася — урачыстым шэсцем дэлегацый памежных рэгіёнаў. На цырымоніі адкрыцця старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік падкрэсліў, што развіццё міжрэгіянальных сувязяў грунтуецца як на эканамічным, так і на гуманітарным кірунках, а таксама на сяброўскіх адносінах паміж людзьмі:

— Традыцыі штогод збірацца напярэдадні Дня моладзі амаль 50 гадоў. З цягам часу і зменай геапалітычнай сітуацыі нефармальны маладзёжны фестываль набыў новы статус — дыпламатычны. У нас адны карані, агульныя духоўнасць і гісторыя. Мы разумеем, што наша сіла — у адзінстве. А разам мы абавязкова захаваем мір і эканамічную стабільнасць — для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Партнёрства Бранскай і Гомельскай абласцей будзе развівацца ва ўсіх сферах, адзначыў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз:

— Летась тавараабарот паміж Бранскай вобласцю і Беларуссю вырас на чвэрць у параўнанні з 2016 годам. Пры гэтым 40 % прыпадае на Гомельскую вобласць. Ёсць і сумесныя прадпрыемствы, прадукцыя якіх становіцца ўсё больш папулярнай. Нашы дзелавыя адносіны такія ж моцныя, як і непарушнае славянскае сяброўства. Мы прыкладзём усе намаганні, каб далейшае партнёрства развівалася ва ўсіх кірунках на карысць нашых грамадзян.

Да ўдзельнікаў міжнароднага форуму звярнуўся і першы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Украіны Уладзімір Лешчанка. Ён адзначыў, што сустрэча памежных рэгіёнаў — вельмі шчырае мерапрыемства, а ў гісторыі славянскіх народаў шмат агульных старонак.

Гасцей свята запрашалі на выстаўкі карцін і фатаграфій «Мая малая радзіма», экспазіцыю «Суквецце рамёстваў», літаратурную пляцоўку «Чытай, славянін!», выстаўкі «Лісты з фронту» і «Маршалы Перамогі»... На тэматычнай пляцоўцы «Назад у СССР» можна было ўбачыць фотазамалёўкі, плакаты савецкай эпохі, піянерскія гальштукі і камсамольскія значкі, прадметы інтэр'ера і атрыбуты быту савецкіх часоў. Паглядзець усе пляцоўкі, а таксама канцэрт, паказ дызайнерскіх калекцый, тэхнічную і дэкаратыўна-прыкладную творчасць навучэнцаў крыху перашкаджаў дождж. Тым не менш і яму ўсе, хто жыве ў палескім памежжы, радаваліся неверагодна. Бо не толькі паўднёвы ўсход Беларусі пацярпеў з-за адсутнасці вільгаці — Браншчына з Чарнігаўшчынаю таксама. Менавіта таму прыйшлі да высновы, што ён прынёс палёгку ўсім у той момант, калі славяне сабраліся разам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Не існуе перашкод для сапраўднага сяброўства

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.