Вы тут

Мабільную сувязь палепшаць да ІІ Еўрапейскіх гульняў


Якасць мабільнай сеткі павысяць на чыгунцы, аўтамагістралях і ў Мінскім метрапалітэне.

Мабільная сувязь з'явіцца ў тунэлях сталічнага метро да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведаміў кіраўнік тэхнічнага дэпартамента кампаніі «Мабільныя ТэлеСістэмы» Аляксей Цяжкіх. Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста палепшыцца і сувязь на галоўных чыгуначных магістралях краіны.


Падчас прэс-канферэнцыі ў БелТА, Аляксей Цяжкіх расказаў, што паляпшэнне якасці сувязі ў Мінскім метрапалітэне і забеспячэнне бесперапыннай сувязі ва ўсіх тунэлях метро з'яўляецца важнай часткай падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

«Сёння гэта сумесны праект з іншым аператарам, які мы плануем рэалізаваць да гульняў. Вынікам будзе суцэльнае пакрыццё ўнутры вагонаў на ўсім працягу тунэляў Мінскага метрапалітэна», — адзначыў Аляксей Цяжкіх.

Каментуючы пытанне па паляпшэнні сувязі на чыгуначных магістралях, ён нагадаў, што з БЧ ужо рэалізаваны праект па забеспячэнні 19 чыгуначных вакзалаў краіны грамадскім Wі-Fі.

«Да ІІ Еўрапейскіх гульняў у нас таксама запланавана будаўніцтва 51 аб'екта для чыгункі. Мы палепшым сувязь на асноўных шляхах, па якіх госці Еўрапейскіх гульняў будуць прыязджаць да нас», — сказаў Аляксей Цяжкіх.

Так, плануецца палепшыць якасць мабільнай сувязі на галоўных чыгуначных магістралях: Гомель — Жлобін — Асіповічы — Мінск — Маладзечна — Гудагай; Брэст — Баранавічы — Мінск — Орша; Жлобін — Магілёў — Орша — Віцебск — Езярышча. Усяго сувяззю накрыюць каля 1,3 тысячы км чыгуначных шляхоў.

Дадатковыя базавыя станцыі з'явяцца і ўздоўж буйных магістраляў — каля сотні вышак, што забяспечаць якасны доступ да хуткаснага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 3G па крытэры «ўнутры аўтамабіля».

Ёмістасць сеткі павялічаць і ў міжнародных пунктах пропуску, тут таксама запрацуюць новыя базавыя станцыі. Што датычыцца аэрапорта, то там ужо забяспечана стапрацэнтнае пакрыццё LTЕ трасы М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск. Сувяззю чацвёртага пакалення абаненты МТС могуць карыстацца і ў будынку аэрапорта.

Для забеспячэння максімальна якаснага пакрыцця і высокіх хуткасцяў перадачы інфармацыі ў час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў сетка МТС ужо гатова для аўтаматычнага пераразмеркавання трафіка падчас пікавых нагрузак.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.