Вы тут

«У «Звяздзе» ўся інфармацыя падаецца ў стылі нацыянальнай ментальнасці»


...Люблю чытаць гэту рубрыку. Люблю тых, хто любіць маю газету. Асабліва калі гэта — людзі высокага рангу. Спадара Марзалюка, напрыклад, за яго веды і пазіцыю, за яго заўсёдную беларускасць. Не дзіва, што ён выбірае... Але было б добра, каб «Звязду» выбіралі ўсе асобы такога ўзроўню, бо ёсць за што.


Я асабіста ў захапленні ад своечасовасці матэрыялаў, ад адсутнасці пустога пафасу: уся інфармацыя падаецца не назойліва, роўна, можна сказаць, у стылі нацыянальнай ментальнасці.

Карысная «Звязда» і ў практычным плане. Я да сёння карыстаюся падказкамі з «Хатняй энцыклапедыі», з «Саду і агароду» часоў спадара Чахоўскага. Бяру да ведама і парады з «Крынічкі». Ім можна давяраць. Кажу гэта як чалавек дасведчаны.

Мая ўвага — «Ігуменскаму тракту», «Слоўніцы», «Сямейнай газеце», «Неасабістаму суб'ектыву», «Нефармату», «Зваротнай сувязі», «Мясцоваму самакіраванню», само сабой — здымкам Анатоля Клешчука і хоць зрэдку — уласным у звяздоўскім «Надвор'і».

Падабаецца, што газета заўсёды ў дыялогу з маладымі. Уяўляю, як важна ім убачыць на старонках свае прозвішчы, нумар школы... Гэта, думаю, павышае самапавагу, уплывае на выбар прафесіі, на далейшае жыццё.

Няма, відаць, падпісчыкаў, якія не любілі б рубрыкі Валянціны Доўнар. Яны ствараюць настрой, і я ўяўляю, як добра было б выдаць чарговы «збор твораў» з «Простай мовы» альбо першы з «...Народа на провадзе».

Што яшчэ? Выпісваць і чытаць «Звязду» для мяне падзея, можна сказаць — рытуал. А вось у латарэі і сапраўды ніколі не шчасціла... Праўда, і карткі я дасылала рэдка... А мне зусім няважна, будзе той прыз ці не. Мне важна чытаць «Звязду», самую народную з газет, бо яна — на мове народа.

Я абрала яе гадоў 30 таму — раз і ўжо назаўсёды.

Соф'я КУСЯНКОВА,

в. Лучын, Рагачоўскі раён

Загаловак у газеце: І гэта ўжо назаўсёды

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.