Вы тут

У Магілёве адкрыюць зорку ў гонар пісьменніка Валерыя Казакова


Зорка ганаровага грамадзяніна Магілёва — у гонар беларускага і расійскага пісьменніка.

Валерыя Казакова добра ведаюць у Беларусі. Ураджэнец Магілёўшчыны, большую частку свайго жыцця ён звязаў з Расіяй. Вайсковец, журналіст, вучоны-сацыёлаг, работнік Адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, паэт і празаік — на ўсіх пасадах, ва ўсіх сваіх сацыяльных і творчых статусах ён апекаваўся і апякуецца клопатамі пра сваю радзіму, пра тыя мясціны, што вывелі яго ў шырокі свет. Як адзнака такой руплівасці зямляка — наданне яму звання ганаровага грамадзяніна Магілёва.


Дарэчы, гораду, яго ваколіцам, людзям Магілёва і Магілёўшчыны прысвечана і адна з кніг Валерыя Казакова — «Горад, які заўсёды са мной». Выдадзена яна ў Беларусі — у Выдавецкім доме «Звязда». На свяце горада 29 чэрвеня расійскаму і беларускаму літаратару не толькі ўручаць пасведчанне, але яшчэ і адкрыюць імянную зорку ў гонар пісьменніка і мецэната на плошчы Зорак.

Валерый Мікалаевіч Казакоў зрабіў нямала добрых спраў дзеля захавання гісторыка-асветніцкіх традыцый, прыняў асабісты ўдзел у збіранні і набыцці для Магілёўскага абласнога гістарычнага музея многіх беларускіх артэфактаў. Кнігі нашага земляка на рускай, беларускай, у перакладзе на іншыя мовы выдадзены ў Беларусі і Расіі, Польшчы і Чарнагорыі, Сербіі і іншых краінах свету. Асаблівы розгалас займеў нядаўна выдадзены раман «Чорны кот» (Мінск, «Харвест»), у якім спалучыліся гісторыя і сучаснасць. Раман настолькі рэльефны і дынамічны праз вобразы, мастацкія дзеі, за якімі стаяць рэальныя жыццёвыя калізіі, што варта было б айчыннаму кінематографу звярнуць на яго сур'ёзную ўвагу.

Яшчэ раней за пісьменніцкую і грамадскую дзейнасць Валерый Казакоў, які з'яўляецца і старшынёю ФНКА «Беларусы Расіі», быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: За клопат пра радзіму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».