Вы тут

Дзіцячыя пытанні


— Жанчына працуе ў адной арганізацыі па працоўным дагаворы, у другой — па дагаворы падраду. У такой сітуацыі прызначаецца адна ці дзве дапамогі па цяжарнасці і родах?

Начальнік упраўлення сацыяльнага страхавання і пенсій Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ларыса Капыльская:

Пунктам 30 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджанага пастановай Саўміна ад 28.06.2013 № 569, прадугледжана, што дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца па кожным месцы працы. Для атрымання дапамогі па цяжарнасці і родах па месцы працы па працоўным дагаворы і месцы працы па дагаворы падраду вам неабходна прадставіць лісткі непрацаздольнасці па кожным месцы працы. Выдача лісткоў непрацаздольнасці ажыццяўляецца ў колькасці, неабходнай для прадстаўлення па кожным месцы працы. Гэта трэба давесці да ведама доктара.


— Ці можа шматдзетны бацька звярнуцца па атрыманне вольнага ад працы дня ў тыдзень, калі ён адпрацоўвае 40 гадзін у тыдзень? Ці маюць права яму адмовіць у атрыманні такой гарантыі на падставе таго, што жонка ў цяперашні час не працуе?

Кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль:

Згодна з часткай другой арт. 265 Працоўнага кодэкса маці (мачысе) ці бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае (які выхоўвае) дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў альбо траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па яе (яго) пісьмовай заяве выдзяляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку.

Парадак і ўмовы атрымання аднаго дадатковага свабоднага ад работы дня ў тыдзень вызначаны Інструкцыяй, зацверджанай пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 11 чэрвеня 2014 г. № 34 «Аб парадку і ўмовах атрымання дадатковых свабодных ад работы дзён».

Пункт 2 гэтага дакумента змяшчае ўмовы, пры выкананні якіх выдзяляецца адзін дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень:

  • у сям'і работніка выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў альбо трое і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў;
  • работнік на гэтым рабочым тыдні заняты на працы пяць ці шэсць рабочых дзён з працягласцю працоўнага часу ў тыдзень не менш, чым устаноўлена ў артыкулах 112—114 Працоўнага кодэкса (з улікам атрыманага ў гэты тыдзень дадатковага свабоднага ад работы дня);
  • другі з бацькоў (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям'і з'яўляецца занятым альбо праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме, прызнаны інвалідам, атрымлівае штомесячную страхавую выплату ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Пры гэтым пад занятымі разумеюцца грамадзяне, названыя ў артыкуле 2 Закона «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», да якіх сярод іншых адносяцца тыя, хто працуе па працоўным дагаворы (кантракце), і тыя, хто ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Калі хтосьці знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, то ён адносіцца да катэгорыі асоб, якія працуюць па працоўным дагаворы (кантракце), а калі хтосьці ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў і не працуе — да катэгорыі асоб, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

Такім чынам, калі ў сям'і выхоўваюцца трое дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў і жонка знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў або ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і пры гэтым не працуе, вы маеце права на дадатковы свабодны ад працы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку пры захаванні ўмоў, устаноўленых Інструкцыяй.

Святлана БУСЬКО

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».