Вы тут

Людзі, якія будуюць краіну


Зусім хутка — адно з галоўных дзяржаўных свят. Дзень Незалежнасці мы адзначым праз лічаныя дні, а для некаторых свята пачалося яшчэ ўчора. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ўрачыстай ліпеньскай падзеі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.


Прэзідэнт уручае ўзнагароду Аляксандру Васільеву.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў зале Палаца Незалежнасці сабраліся сапраўды таленавітыя, працавітыя, адданыя сваёй справе спецыялісты. І тое, што ўзнагароджванне прадстаўнікоў самага шырокага кола прафесій адбываецца перад 3 ліпеня, сімвалічна. Бо калі гутарка заходзіць аб незалежнасці краіны, маецца на ўвазе перш за ўсё яе народ.

«Наш суверэнітэт — гэта людзі, якія штодзённа, шчыра і сумленна выконваюць сваю работу, — лічыць беларускі лідар. — Захоўваюць мір і парадак на роднай зямлі, застаючыся ўзорам мужнасці і вернасці службоваму абавязку. Умацоўваюць эканамічную стабільнасць, працуюць на вытворчасцях, будоўлях, у навуковых лабараторыях, на фермах і ў палях. Забяспечваюць сацыяльную падтрымку насельніцтва, працуючы ў сферах аховы здароўя, адукацыі, у грамадскіх арганізацыях. Фарміруюць імідж краіны сваімі спартыўнымі перамогамі і дасягненнямі».

Слава заўжды знаходзіць таго, хто ў сваёй працы шчыра імкнецца прынесці карысць Айчыне, для каго ўзнагародай у першую чаргу з'яўляецца вынік яго дзейнасці. «Менавіта такія людзі, захопленыя сваёй справай, сапраўдныя прафесіяналы і патрыёты Радзімы, сабраліся ў гэтай зале. Вы і ёсць самая надзейная апора нашай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прысутныя лёгка пазналі сярод узнагароджаных знакамітага беларускага фрыстайліста — Антона Кушніра, які зараз з'яўляецца спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле. «Зараз пачаўся новы, летні сезон. Прайшоў адпачынак, і цяпер, як на далёкае мінулае, гляджу на тыя Алімпійскія гульні, што былі зімой. Мы правялі самааналіз, выявілі дапушчаныя памылкі, над якімі яшчэ давядзецца папрацаваць у летнім сезоне. Мы прыкладзём максімум намаганняў, каб рухацца наперад. Спадзяюся, здароўе будзе дазваляць гэта зрабіць і ў нас атрымаецца добра выступіць гэтай зімой і на этапах Кубка свету, і на чэмпіянаце свету», — падзяліўся планамі алімпійскі чэмпіён.

А гісторыя Аляксандра Васільева, першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі, палкоўніка міліцыі — выклікала рэзананс мінулай восенню. У лістападзе ў Магілёве ўзброены злачынца напаў на аддзяленне банка, патрабуючы, каб яго заложнікам стаў прадстаўнік банка. З усіх прысутных сілавікоў у цывільным быў толькі Аляксандр Васільеў. Ён прадставіўся супрацоўнікам банка, увайшоў у давер да злачынцы, угаварыў яго адпусціць наведвальнікаў і работнікаў аддзялення, а сам на машыне адвёз злодзея ад будынка. Зламысніка пасля пагоні затрымалі. Пры гэтым Аляксандр Васільеў прызнаецца, што зараз успрымае гэта здарэнне як працоўны момант і нават больш захапляецца мужнасцю жанчын — супрацоўніц банка, якіх не вучылі, як трэба дзейнічаць пад дулам пісталета, але яны зрабілі ўсё правільна.

Сярод тых, хто атрымаў узнагароды, і кіраўнік будаўнічага прадпрыемства, якое ўдзельнічала ва ўзвядзенні Палаца Незалежнасці. У Святланы Аскіравай, дырэктара таварыства «Аргбуд», якая больш за чатыры дзесяцігоддзі працуе ў будаўнічай сферы, у гэты дзень будынак выклікаў буру эмоцый: «Вонкавы выгляд значна палепшыўся дзякуючы мастакам, дызайнерам, якія плённа папрацавалі над інтэр'ерам.
А якія жырандолі! Нават не верыцца зараз, што і мы далучыліся да будаўніцтва», — усміхаецца дырэктар.

«Не так часта, але бываюць такога плана сур'ёзныя мерапрыемствы, калі не толькі гэты зал, збудаваны рукамі нашых тварцоў, але і ўвесь Палац Незалежнасці напаўняецца асаблівым зместам. Тут ствараецца асаблівая аўра. Для мяне асабіста яна захоўваецца не на адзін дзень. Такія падзеі падымаюць настрой, даюць дадатковыя сілы, каб працаваць так, як гэта робіце вы, — прызнаўся Прэзідэнт. — Працаваць заўжды прыемна і настрой заўжды добры, калі ёсць здароўе. Калі яго няма, напэўна, складана думаць пра працу. Таму я жадаю вам перш за ўсё — моцнага здароўя. Вы — тая каштоўнасць нашай нацыі і той святы фонд, які застанецца новым пакаленням, што прыйдуць пасля нас. Беражыце свой гонар. Вы — здабытак нашай краіны».

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.