Вы тут

Пенсіі, бязвіз і азеляненне тэрыторыі


Учора ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разглядалася 11 пытанняў. Яны датычыліся выканання бюджэту за 2017 год, змен у некаторыя законы і кодэксы.


Людміла ДАБРЫНІНА, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, расказала, што за мінулы год выкананы паказчыкі бюджэту па расходах і даходах.
«У цэлым выкананне бюджэту па даходах склала 19,8 млрд рублёў, па расходах — 17 млрд рублёў. Прафіцыт — 2,8 млрд рублёў. Практычна па ўсіх асноўных даходных крыніцах існуе прырост да ўзроўню 2016 года дзякуючы таму, што ў 2017 годзе намецілася станоўчая дынаміка ў нашай эканоміцы. Склаліся спрыяльныя знешнеэканамічныя ўмовы — гэта перш за ўсё рост цэн на нафту і калійныя ўгнаенні», — рэзюмавала старшыня камісіі. Сярод асноўных даходаў бюджэту, напрыклад, паступленні ад падатку на дабаўленую вартасць. Яны павялічыліся на 12,3 % і склалі 6,4 млрд рублёў.

Тэму пенсій і дзейнасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва пракаментавала Людміла НІЖЭВІЧ, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Яна адзначыла, што, улічваючы паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту, гаварыць аб нейкім скачку паступленняў не варта. Але ў сярэднім дзесьці 100 млн рублёў (з улікам дадатковых паўгода) паступіла ў бюджэт. За 2017 год даходы фонду склалі 12,5 млрд рублёў, расходы — 12,3 млрд рублёў. Нягледзячы на тое, што даходы фонду выраслі на 6 %, запланаваны аб'ём сродкаў не забяспечаны, таму на працягу года праводзілася ўдакладненне па даходах і расходах.

Абноўлены закон «Аб нарматыўных прававых актах» павінен зрабіць нашы законы больш зразумелымі. Як расказаў Віталь Уласевіч, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, у ім урэгуляваны поўнасцю ўвесь працэс нарматворчасці ў краіне. У дзейны Закон «Аб нарматыўных прававых актах» канцэптуальныя змяненні не ўносіліся больш за дзесяць гадоў. Тым часам у новым варыянце замацаваны шэраг новаўвядзенняў, такіх як грамадскае абмеркаванне і інстытут ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння. Апошні, у прыватнасці, прадугледжвае, што на стадыі распрацоўкі законапраекта профільнае міністэрства будзе высвятляць у бізнесу, як тая ці іншая норма адлюструецца на гаспадарчай дзейнасці суб'екта.

Валерый ВАРАНЕЦКІ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, расказаў, калі нам чакаць бязвізу з Кітаем. На пасяджэнні разгледзелі гэта пытанне. Далей яно накіроўваецца ў Савет Рэспублікі. На думку старшыні камісіі, на працягу месяца ўсе афіцыйныя працэдуры могуць быць завершаны. Валерый Варанецкі адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Кітаем развіваюцца вельмі дынамічна. Гэта датычыцца як гандлю, так і культурных, спартыўных і турыстычных праектаў.

Ірына КРАЛЕВІЧ, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, на пасяджэнні прадставіла праект змяненняў у закон «Аб раслінным свеце». Ён быў ініцыяваны і распрацаваны групай дэпутатаў. Абнаўленні датычацца азелянёных тэрыторый, выдалення і перасадкі раслін, а таксама кампенсуючых мерапрыемстваў.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».