Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень напружаны, але вы ўбачыце вынік сваёй працы і зразумееце, што намаганні былі не марныя. Давядзецца падзяліць дзелавыя і асабістыя адносіны і трохі ўціхамірыць свой запал. У аўторак можаце трапіць у самую гушчу падзей, кантактуйце з людзьмі шчыра, будзьце карэктныя і ветлівыя, тады задуманае спраўдзіцца. У чацвер любое неасцярожнае слова можа стаць прычынай сваркі ў сям'і, старайцеся больш дзейнічаць, чым гаварыць. Тыдзень спрыяльны для знаёмстваў, перабудовы жылля і візітаў далёкіх і блізкіх сваякоў.


ЦЯЛЕЦ. У панядзелак варта займацца толькі тымі справамі, якія ўжо даўно пачаты і патрабуюць працягу. У аўторак больш увагі ўдзяліце сваёй сям'і і дзецям. У сераду непажаданая пасіўнасць, але ў той жа час неабходна захоўваць асцярожнасць і быць вельмі ўважлівымі ў любой справе. Пятніца — удалы дзень для ўсіх відаў інтэлектуальнай і творчай дзейнасці.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць новыя знаёмствы і цікавыя зносіны з творчымі людзьмі. Магчыма, яны прапануюць вам сумесны праект, які абяцае поспех і прыбытак. Не выключаны замежныя камандзіроўкі. Удзяліце сабе больш часу, пажадана знізіць нагрузку на працы і выконваць толькі тое, што ў дадзены момант вам па сілах.


РАК. Паспрабуйце не выхваляцца справай, якая яшчэ не даведзена да канца. Пра вашы праекты павінны ведаць толькі ў вузкім коле надзейных сяброў. Не варта змагацца за лідарства на працы, лепш вырашаць задачы ў камандзе. Паспрабуйце дапамагаць калегам і праявіць разуменне. Рэалізуйце свае планы на свежую галаву, бо стомленасць і нявызначанасць могуць прывесці да няўвязкі і недакладнасцяў.


ЛЕЎ. Вам спатрэбяцца вытрымка і самавалоданне, асабліва ў сераду. Поспех патрабуе дбайнай падрыхтоўкі і праверкі неабходнай інфармацыі. Не адмаўляйцеся ад дапамогі сяброў, але не разлічвайце на іх, вы не застрахаваны ад іх памылак. Адхіляйце непрактычныя рашэнні і авантурныя прапановы. Не лезце ў даўгі і крэдыты.


ДЗЕВА. Вас могуць наведаць сумныя думкі, не паддавайцеся тузе. Сканцэнтруйцеся на ідэях і планах, якія могуць зацікавіць патэнцыйных аднадумцаў, і разам вы зможаце шмат чаго дасягнуць за кароткі прамежак часу. Паспрабуйце абдумваць свае словы, каб неспадзявана не пакрыўдзіць блізкага чалавека. Дома зможаце адпачыць ад трывожных думак і дзелавых праблем. У выхадныя з'ездзіце на дачу ці ў госці да родных або сяброў.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вас могуць чакаць творчы ўздым і ўдалае рашэнне старых праблем. Сябры дапамогуць убачыць спрыяльныя магчымасці. У аўторак і сераду найлепшым вашым упрыгажэннем будзе сціпласць, што дазволіць пазбегнуць промахаў і недахопаў у рабоце. У другой палове тыдня лепш заняць чакальную пазіцыю і быць гатовым да пэўных кампрамісаў.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вам проста неабходна захоўваць выразную паслядоўнасць у дзеяннях. У яго пачатку вы павінны быць адкрыты для новых прапаноў, і яны пачнуць паступаць да вас у нарастальным тэмпе. Усё вакол вас будзе несці карысную і вельмі патрэбную інфармацыю. Акажуцца ўдалымі дзелавыя сустрэчы і перагаворы. Не выключаная цікавая паездка або камандзіроўка.


СТРАЛЕЦ. Варта звярнуць увагу на адміністрацыйную частку абавязкаў у вашай прафесійнай дзейнасці. Пошук арыгінальных рашэнняў не прынясе чаканага поспеху. Цяпер час кансерватызму і традыцыйных каштоўнасцяў. У сераду магчыма непрыемная размова з начальствам. Затое ў чацвер, калі вы прыкладзяце трохі высілкаў, то здолееце бліснуць сваімі самымі лепшымі якасцямі.


КАЗЯРОГ. Перад вамі будзе стаяць выбар, давядзецца вырашаць сур'ёзныя прафесійныя праблемы. Не варта збіраць крыўды, гэта толькі ўскладніць жыццё. Найлепшая тактыка для вас — спакойна рабіць сваю справу, і вашы старанні будуць абавязкова ацэнены. Пацярпіце, напал эмоцый вакол перамен на працы паступова будзе слабець. Праца ў калектыве прынясе поспех, вы знойдзеце аднадумцаў. У канцы тыдня зразумееце, наколькі вам дарагі любы чалавек з усімі сваімі недахопамі і слабасцямі.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вы зможаце падвесці вынік, хоць бы і прамежкавы, у якой-небудзь са сфер сваёй дзейнасці. Альбо вас настойліва папросяць гэта зрабіць. Лёс падорыць нейкі шанц, можа быць, гэта будзе новая праца ці магчымасць памяняць месца жыхарства, у любым выпадку вы набудзеце нешта каштоўнае для сябе. Змена іміджу дазволіць паказаць сябе навакольным з выйгрышнага боку. У чацвер будзьце асцярожныя з навінамі, не варта слепа верыць усяму, што вам кажуць.


РЫБЫ. На гэтым тыдні варта больш уважліва прыглядацца да таго, з кім вам даводзіцца мець справу. Не выключана, што вам ліслівяць, каб выкарыстоўваць у сваіх мэтах. У другой палове тыдня наступіць спрыяльны час для ўмацавання і стабілізацыі вашага становішча. Магчыма, споўніцца запаветнае жаданне. У чацвер уменне неардынарна думаць і дзейнічаць дазволіць вам ажыццявіць фінансава выгадны праект.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.