Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Не злуйце дзяўчат»

«Беларусь 2», з 4 ліпеня

Гэты шматсерыйны камедыйны праект яго стваральнікі прадставілі публіцы як першы ў свеце серыял, створаны... са шкоднасці. Да таго ж думкі галоўных герояў у ім можна не толькі пачуць, але і ўбачыць.

Чатыры дзяўчыны абсалютна не падобныя адна да адной: Вольга — кар'ерыстка і перфекцыяністка, Саша — катастрафічна абаяльная бландзінка, Валя — ахвяра бясконцых дыет, а Лера наогул замужам і мае дзіця, але не адмаўляе сабе ў новых знаёмствах. Рознасць характараў і жыццёвых установак не перашкаджае ім сябраваць і горача абмяркоўваць надзённыя праблемы. А іх, гэтых праблем, назапасілася нямала: чалавецтва знаходзіцца на мяжы вымірання з-за таго, што мужчыны не ўмеюць вокамгненна адказваць на СМС, дораць кветкі толькі па вялікіх святах і лічаць сябе асамі ў кіраванні аўтамабілем. Карацей, дзяўчаты робяць чалавецтву апошняе папярэджанне, а далей — хто не схаваўся, яны не вінаватыя!


«Мой капітан»

«Беларусь 1», 7 і 8 ліпеня

Жанчына на караблі — верная прыкмета будучага няшчасця, гэта кожны ведае. І ў гэтым на ўласным вопыце пераконваецца далёка не дружны разнамасны экіпаж рачной баржы пад кіраўніцтвам капітана Івана Акімава.

Судну трэба даставіць дарагі скутар у рэзідэнцыю мясцовага багача, але па дарозе экіпаж вымушана падбірае прывабную і капрызную дзяўчыну Варвару, якая ўмудрылася адстаць ад яхты і засталася адна на востраве пасярод ракі. Варвары даводзіцца ўціхамірыць нораў і часова стаць кухаркай, спрабуючы знайсці праз страўнік шлях да сэрца суровага капітана, а ў экіпажа пачынаюцца прыгоды — рамантычныя і не вельмі...


«Самая абаяльная і прывабная»

ТБ3, 7 ліпеня

Калі ты далёка не ідэал прыгажосці, табе за 30, і, па перакананні навакольных і блізкіх, застаецца ўсё менш шанцаў уладкаваць асабістае жыццё, — ёсць варыянты. Можна махнуць рукой і жыць так, як падабаецца. Можна паверыць, перажываць і лічыць сябе няўдачніцай. А можна заваяваць аб'ект рамантычных пачуццяў.

Інжынеру Надзі Клюевай школьная сяброўка Сусанна прапанавала апошні варыянт, падключыла псіхалагічныя тэсты, кулінарныя ўменні, модныя павевы і нават ЭВМ, і ўсё як быццам ішло па плане... Акрамя ўласна выніку. На Надзю звяртаюць увагу зусім не тыя, аб кім марылася, і ў рэшце рэшт яна разумее, што «навуковыя метады» ў пытаннях кахання — поўная лухта, а шчасце можна знайсці зусім побач, калі ўважліва прыгледзецца...

Загаловак у газеце: Жанчыны пачынаюць і...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.