Вы тут

Як дэпутаты мясцовай прадстаўнічай улады працуюць у Лёзненскім раёне?


У прынцыпе, формы работы дэпутатаў з выбаршчыкамі тыповыя: ад сустрэч падчас дзён вёсак, наведвання прадпрыемстваў і гаспадарак да прамых ліній, індывідуальнага прыёму. У розных раёнах мерапрыемствы, зразумела, маюць асаблівасці. Як канкрэтныя дэпутаты мясцовай прадстаўнічай улады працуюць у Лёзненскім раёне? Гэтым пацікавіўся наш карэспандэнт.


Другая спра­ва — дэ­пу­тат Але­на Ба­ран­ко­ва

Не толькі як да медыка

Да народнай абранніцы Алены Баранковай, дэпутата адначасова Лёзненскага сельскага і раённага Саветаў, мясцовыя жыхары часта прыходзяць напрамую ў ФАП, што ў аграгарадку Пушкі. Там яна працуе загадчыцай, а паралельна... вывучае праблемы людзей як дэпутат падчас дыспансерызацыі, якая праводзіцца штогод па два разы.

— Так. Не толькі даследую стан здароўя, але і абавязкова пацікаўлюся тым, што турбуе акрамя яго. Я дэпутат параўнальна вопытны, бо працую ўжо другое скліканне запар, прадстаўляю інтарэсы каля 440 выбаршчыкаў, — расказвае жанчына.

На яе погляд, ёсць нямала годных людзей у раёне, якія маглі б таксама атрымаць мандаты даверу. Але мясцовыя жыхары даручылі прадстаўляць свае інтарэсы ў сельскім і раённым «парламентах» менавіта ёй. Чаму? Напэўна, таму, што знаходзіцца яна ў «крокавай даступнасці». Людзі ведаюць, калі Баранкова прымае пацыентаў у ФАП, адпаведна, і нумар працоўнага тэлефона. Так што многія прыходзяць, каб агучыць і жыццёвыя праблемы. Да таго ж у раённай газеце друкуецца анонс прамых ліній дэпутатаў — праводзяцца яны ў кожную другую сераду месяца.

Ад меліярацыі да газіфікацыі

Пытанні, якія патрабавалі рашэння, паводле слоў дэпутата, былі самыя розныя. І дарэчы, часцей за ўсё іх рашэнне не патрабавала фінансавых выдаткаў.

Напрыклад, папрасілі людзі пачысціць меліярацыйны канал у Пушках. Засмечваецца вада, ды і падступаць стала да хлявоў бліжніх дамоў. Алена Сяргееўна давяла праблему да адказных у Лёзне, і тыя зрабілі неабходнае.

Дапамагла Баранкова актывізаваць працэс і па газіфікацыі Пушкоў — гэта ўжо запісана ў адпаведным плане на наступны год.

Папрасілі людзі ліквідаваць несанкцыянаваную звалку — на тым месцы цяпер ідэальны парадак.

Калі ж дэпутат пачула нараканні на дрэнную сувязь ад абанентаў МТС, звярнулася ў кампанію. Спецыяліст заявіў, што пастараюцца зрабіць усё магчымае, але растлумачыў, што цяжка дабіцца ідэальнай якасці, бо побач мяжа з Расіяй. Ды і фактычна ў некаторых месцах толькі ў роўмінгу можна пагаварыць. Але ў выніку, паводле слоў суразмоўніцы, мабільная сувязь стала лепшая...

А аднойчы людзям падалося, што вада ў калодзежы не зусім якасная. Народная абранніца выклікала на месца прадстаўнікоў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Высветлілася, што ваду ўсё ж можна выкарыстоўваць без дрэнных наступстваў.

— Індывідуальныя просьбы таксама стараюся выканаць. Аднаму выбаршчыку паспрыяла, каб мог дровы нарыхтаваць, а іншай — каб брыкет прывезлі. Звярталася да кіраўніцтва гаспадаркі, каб своечасова аказалі людзям дапамогу, калі ўраджай саспеў, — кажа дэпутат.

Цяпер вось збіраюць грамадой грошы на будаўніцтва царквы.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў, што пра формы работы дэпутатаў з выбаршчыкамі можна расказваць як пра сістэмную дзейнасць, у прыватнасці, пастаяннымі сталі прыёмы грамадзян на прадпрыемствах. Ды і ў абласны Савет людзі сталі часцей звяртацца. Такім чынам вырашаецца нямала праблем.

— Гэта гаворыць аб тым, што дэпутаты сёння маюць вагу і сапраўды праводзяць сур'ёзную працу, — канстатаваў Уладзімір Цярэнцьеў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Рука на пульсе...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».