Вы тут

Аб чым сведчыць вопыт работы першай у краіне асацыяцыі мясцовых Саветаў


Першапраходцамі новай арганізацыі сталі гродзенцы. З ініцыятывай выступіў абласны Савет дэпутатў. Ідэю падтрымалі. І вось ужо некалькі гадоў, як новая структура імкнецца садзейнічаць станаўленню і развіццю мясцовага самакіравання. Якія канкрэтныя задачы ставіць перад сабой асацыяцыя і што ўдалося зрабіць за гэты час? Сваімі разважаннямі дзеліцца старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Жук.


— Ігар Георгіевіч, чым адрозніваецца асацыяцыя ад прыватных тэрытарыяльных дэпутацкіх структур?

— Тым, што ў яе склад уваходзяць прадстаўнікі ўсіх узроўняў — ад базавага да абласнога. Асацыяцыя аб'ядноўвае іх у адну юрыдычную структуру, кожны член якой можа прадстаўляць інтарэсы ўсёй арганізацыі.

— Ці важна, каб асацыяцыя была шматлікай?

— У арганізацыі зараз больш за 400 чалавек — гэта амаль трэцяя частка ўсяго дэпутацкага корпусу. У склад яе ўваходзяць прадстаўнікі абласнога, гарадскога, 10 раённых і 38 сельскіх Саветаў. Асацыяцыя адкрыта для кожнага дэпутата і будзе абнаўляцца, бо дэпутацкі корпус таксама абнаўляецца.

— Як увогуле ўзнікла ідэя стварэння асацыяцыі?

— Асацыяцыя была створана ў адпаведнасці з законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні». Мы першыя ў рэспубліцы гэта зрабілі. У свеце ж такіх аб'яднанняў органаў мясцовага самакіравання вельмі шмат — і ў Польшы, і ў Францыі, і ў Германіі, і яны паміж сабой супрацоўнічаюць. Нам хацелася б таксама да гэтага далучыцца.

— Ваша галоўная задача — выйсці на міжнародны ўзровень?

— У першую чаргу мы павінны садзейнічаць станаўленню і развіццю менавіта мясцовага самакіравання. Выхад на міжнародны ўзровень — адзін з інструментаў гэтай палітыкі. Праз асацыяцыю лягчэй знайсці кантакт з прадстаўніцтвам замежных краін.

— Якім вы бачыце міжнароднае супрацоўніцтва?

— Удзел у розных форумах, дзе можна пазнаёміцца з вопытам работы грамадскіх арганізацый мясцовага самакіравання. Наладзіць кантакты з нашымі найбліжэйшымі суседзямі — палякамі і літоўцамі, а таксама з усімі, каму гэта будзе цікава. Такія сувязі зробяць магчымым удзел у розных міжнародных праектах, у тым ліку трансгранічных. Гэта прыярытэтны кірунак. Асацыяцыя — больш аўтарытэтны партнёр, бо прадстаўляе інтарэсы дэпутатаў усіх узроўняў.

— Ці значыць гэта, што асацыяцыя можа зарабляць сродкі?

— Так, мы на гэта накіраваны. Лічу, што ў будучым гэта стане нашай асноўнай крыніцай дахода. Праз праекты асацыяцыя можа атрымаць з розных фондаў матэрыяльную падтрымку для рэалізацыі сацыяльна значных для нас праектаў. Зараз мы жывём за кошт узносаў членаў асацыяцыі, спонсарскай дапамогі.

— Можа, ёсць ужо вопыт удзелу ў такіх праектах?

— Першы вопыт ёсць. Летась мы з фондам імя Сапегі паспрабавалі ўдзельнічаць у праекце трансгранічнага супрацоўніцтва, разам з намі партнёрам выступала італьянская асацыяцыя мясцовага самакіравання. Мы прайшлі першы этап, але на другім праект не быў падтрыманы. Будзем улічваць тыя недапрацоўкі і шукаць іншых партнёраў. Пакуль мы ў самым пачатку шляху.

— У чым сутнасць праекта?

— Мы распрацавалі такія канцэптуальныя падыходы, якія дапамаглі  б узняць статус мясцовага самакіравання. Якія крокі трэба зрабіць, каб на месцах больш эфектыўна вырашаліся пытанні, якія хвалююць людзей, бо дэпутаты не заўсёды маюць магчымасць нешта зрабіць.

Нам трэба пазбегнуць такіх падыходаў, якія раней былі звыклай справай і зараз таксама яшчэ практыкуюцца. Маецца на ўвазе дапамога мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. З пункту гледжання партнёрства гэта не дрэнна, але з прававога гледзішча — далёка не ўсё правільна. Бо раней гэта былі СВК — па сутнасці прыватная структура, кааператыў, яны маглі калектыўна прыняць рашэнне адрамантаваць вуліцу, нешта добраўпарадкаваць і свае грошы маглі на гэта накіраваць. Зараз гаспадаркі сталі дзяржаўнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, і калі яны накіруюць сродкі на добраўпарадкаванне вёскі, гэта будзе нямэтавае выкарыстанне. Таму нам важна накіраваць органы мясцовага самакіравання на тое, каб яны зараблялі сродкі для бюджэтаў папаўнення.

— Якія ёсць магчымасці для гэтага?

— Будзем стымуляваць членаў нашай асацыяцыі, мясцовыя органы самакіравання на ўдзел у праектнай дзейнасці. Бо не ўсе мясцовыя Саветы могуць зарабіць праз продаж зямельных участкаў, нявыкарыстанага жылля, арэнды зямлі і нерухомасці. У гэтым больш шанцуе ўладам сельсаветаў, якія знаходзяцца блізка ад гарадоў. А калі больш аддаленыя месцы? Ім зарабіць грошы складаней. Дарэчы, і замежныя нашы суседзі казалі, што ім грошай з бюджэту выдзяляецца няшмат, асноўны іх даход — праектная дзейнасць. Мы таксама на гэта накіраваны. У нас былі прадстаўнікі асацыяцый з Польшчы, мы пазнаёміліся і зараз будзем вырашаць, што можам зрабіць разам.

— Ёсць яшчэ якія-небудзь магчымасці актывізаваць работу мясцовых Саветаў?

— Мне падаецца важным стварыць фонд мясцовых ініцыятыў. Такая прапанова была агучана мной на форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Можна пачаць з абласнога ўзроўню. І, я думаю, мы зможам гэта зрабіць. Тады старшыні нашых сельскіх Саветаў на конкурснай аснове будуць удзельнічаць і атрымліваць пэўныя гранты для рэалізацыі сваёй ініцыятывы.

— Свайго роду трэніроўка для ўдзелу ў міжнародных праектах?

— Такім чынам будзем стымуляваць праектную дзейнасць. А калі мы будзем падштурхоўваць членаў асацыяцыі на ўзроўні вобласці, у іх з'явіцца азарт і да ўдзелу ў трансгранічных праектах. У вобласці з кожным годам колькасць такіх заявак павялічваецца, канешне, не ўсе, але трэцяя частка праходзіць конкурсны адбор, а гэта пазабюджэтныя сродкі, якія дазваляюць зрабіць добрую справу. Лічу, што імідж такога кіраўніка адразу вырасце. Бо ўсе будуць бачыць, што зроблена нешта канкрэтнае.

— Ці важна прыцягваць да гэтага насельніцтва?

— Вопыт кожнай дзяржавы паказвае, што мясцовае самакіраванне, калі яно эфектыўна працуе, — гэта вялікі плюс, і людзі павінны разумець, што асноўныя пытанні трэба вырашаць на месцах, а не адрасаваць іх у сталіцу і вобласць. Мясцовая ініцыятыва — гэта вельмі важна, людзі павінны ўдзельнічаць і ў навядзенні парадку,і добраўпарадкаванні.

— Што зроблена асацыяцый за гэты год?

— Мы стварылі палажэнне аб конкурсах, каб падтрымаць старастаў і органы тэрытарыяльнага самакіравання. Правялі конкурс, узнагародзілі, купілі каштоўныя падарункі — бензакасілкі. Бо сам сельсавет купіць нічога не мае права. Згодна з бюджэтным кодэксам гэта забаронена. Таму многія дэпутаты разумеюць, што трэба на праекты звяртаць увагу.

— Ці трэба ствараць такія асацыяцыі паўсюдна?

— Закон аб мясцовым самакіраванні дазваляе гэта зрабіць, і адна з мэт, якая была агучана старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, — стварэнне нацыянальнай асацыяцыі мясцовых Саветаў. Гэты артыкул нерэалізаваны, але мы па такім шляху ідзём.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Міхаіла ІСАЧАНКІ

Загаловак у газеце: Крок да самастойнасці

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.