Вы тут

Чым здзівіць экафестываль «Пастэрнак»


Пабываць у экадоме, пратэсціраваць электракар, паспрабаваць смачную і здаровую ежу – усё гэта і многае іншае могуць зрабіць госці экафестывалю "Пастэрнак". Мерапрыемства пройдзе 30 чэрвеня і 1 ліпеня ў сталічным парку забаў "Дрымлэнд".


– Наш дэвіз – "Разам робім свет лепш", – расказала кіруючы партнёр ТАА "Пас Тэр Нак", арганізатар праекта «Пастэрнак» Яўгенія Арлова. – Мы імкнемся сабраць на адной пляцоўцы ўсе экалагічныя праекты, якія садзейнічаюць паляпшэнню здароўя і жыцця людзей. Наша мэта – паказаць людзям, што здаровы лад жыцця гэта не праца, а задавальненне. Дэманструючы экалагічны, здаровы лад жыцця як нешта стыльнае і моднае, мы зможам зрабіць гэту ідэю масавай і прыцягнуць увагу большай колькасці людзей.

Калі ў мінулыя гады на фестывалі былі прадстаўлены галоўным чынам пастаўшчыкі і вытворцы прадуктаў харчавання і арганічнай касметыкі, то сёлета да гэтай кагорты далучацца і спецыялісты, якія займаюцца развіццём экатэхналогій.

– Акрамя выбару прадуктаў харчавання і адзення, экалогія – гэта і эканомія вады, электрычнасці, развіццё ўзнаўляльных крыніц энергіі, – адзначыў дырэктар ТАА "Пас Тэр Нак" Уладзімір Маляўка. – На фестывалі будуць прадстаўлены такія тэхналогіі, таму што за імі – будучыня.

Падчас фестывалю госці змогуць убачыць, як выглядае сапраўдны экалагічны дом, пабываць на прэзентацыях праектаў па перапрацоўцы другаснай сыравіны, пазнаёміцца з рознымі "зялёнымі" ініцыятывамі і бізнес-праектамі, а таксама правесці тэст-драйв электрамабіля. Пакуль гэты від транспарта сустракаецца на беларускіх дарогах даволі рэдка, але арганізатары мерапрыемства ўпэўнены – ужо сёння для іх неабходна развіваць інфраструктуру. Гэтым займаецца, напрыклад, і партнёр праекта – група кампаній "А-100 АЗС", якая ў 2014 годзе адкрыла першую ў рэспубліцы станцыю экспрэс-зарадкі для электрамабіляў.

Для дзяцей арганізатары фестывалю падрыхтавалі эка-квэсты, спартыўныя гульні, цікавыя майстар-класы. Будзе чым заняцца і дарослым аматарам спорту – напрыклад, наведаць занятак па ёзе ці паспрабаваць свае сілы на пляцоўках беларускіх федэрацый скейтбортынгу, воркауту, фрысбі і інш.

Яўгенія Арлова ўпэўнена, што "Пастэрнак" можа стаць адным з буйнейшых фестываляў у сферы экалогіі ў СНД – у ім прымуць удзел 135 экспанентаў з усіх куткоў Беларусі і блізкага замежжа, чакаецца каля 10000 гасцей. Свае лекцыі на экатэматыку правядуць як мясцовыя, так і замежныя эксперты – госці з Германіі, Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША. 

Арганізатары экафестывалю таксама вырашылі падтрымаць ініцыятывы беларускіх экаарганізацый. Таму сёлета на "Пастэрнаку" адмовяцца ад пластыкавых трубачак і вінілавых наклеек, будзе арганізаваны збор другаснай сыравіны. Многія людзі, наведаўшы мерапрыемства, змогуць далучыцца да ўжо дзеючых экалагічных праектаў ці прапанаваць свае ідэі.

Уваход на экафестываль "Пастэрнак" платны. Білет на адзін дзень каштуе 6 руб., на два дні – 10 руб.

Вераніка КОЛАСАВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці