Вы тут

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — стагадовая гісторыя якасці*


Аляксандр Чарвонік, в. а. генеральнага дырэктара ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»:

— Наша галоўная задача — зніжэнне сабекошту прадукцыі пры захаванні яе нязменна высокай якасці. Прадукцыя акцыянернага таварыства карыстаецца высокім попытам як у рэспубліцы, так і за мяжой. І хоць на Захадзе прыходзіцца канкурыраваць з найбуйнейшымі транснацыянальнымі цэментнымі кампаніямі, але дзякуючы высокай якасці, даступнаму кошту прадукцыі наша прадпрыемства замацавалася на знешнім рынку і працягвае нарошчваць свой патэнцыял. Мы заслужылі давер сваіх спажыўцоў, якія робяць выбар на карысць прадпрыемства.


Цэмент — прадукт стратэгічны

Як вядома, без цэменту не абыходзіцца ніякае будаўніцтва. Гэта стратэгічны прадукт і аснова будаўнічай галіны. Аб важнасці гэтага сектара эканомікі сведчыць Дзяржаўная праграма развіцця цэментнай вытворчасці, якая была прынята ў 2006 годзе. Дакумент накіраваны на маштабную мадэрнізацыю трох айчынных вытворцаў цэменту. ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» першым реалізавала найбуйнейшы інвестыцыйны праект па будаўніцтве новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці клінкеру сухім спосабам.

Вытворчасць цэменту складаецца з двух тэхналагічных працэсаў — вытворчасці клінкеру і яго памолу з рознымі дабаўкамі.

Цэментны клінкер — прамежкавы прадукт, які атрымліваецца шляхам абпальвання сумесі вапны і гліны. Для трываласці дадаюць неабходныя вяжучыя рэчывы.

Цікавы факт: каб атрымаць клінкер, неабходна давесці тэмпературу ў печы да 1,5 тысячы градусаў цяпла. Пасля чаго атрыманы клінкер дробніцца, а затым сюды дадаюцца мінеральныя рэчывы і гіпс, якія рэгулююць тэрміны застывання.

Пераход на сухі спосаб вытворчасці ў свеце пачаў актыўна развівацца з 50‑х гадоў мінулага стагоддзя. Але ў былым СССР першы праект быў рэалізаваны толькі ў 90‑я гады. Новыя тэхналогіі не спяшаліся ўкараняць, бо цэны на энерганосьбіты былі нізкія і дазвалялі ўтрымліваць энергаёмістую вытворчасць. Да таго ж і канкурэнцыя ў гэтай справе была невысокая, што дазваляла фарміраваць свае цэны на прадукт. Але ўжо з 2000‑х стала зразумела, што будучыня — за вытворчасцю клінкеру сухім спосабам, які дазваляе захоўваць якасць і зніжае выдаткі.

Стаўка на мясцовае паліва

З 2012 года на прадпрыемстве пачынаецца «найноўшая» гісторыя. Па сутнасці, быў узведзены новы цэментны завод па вытворчасці клінкеру сухім спосабам. Адначасова пачалася работа па замене прыроднага газу больш танным вугальным палівам на іншых вытворчых лініях. Зараз газ выкарыстоўваецца толькі для распальвання печы, а таксама для выпрацоўкі электрычнай і цеплавой энергіі, якая выкарыстоўваецца на ўласнай вытворчасці. Асноўнае паліва — вугальны пыл і торф. Такім чынам атрымалася значна знізіць сабекошт прадукцыі, дзе 60 % складае менавіта энергетычная частка.

Выкарыстанне мясцовых відаў паліва дазволіла значна знізіць сабекошт цэменту. Яшчэ большы эфект на заводзе адчулі пры выкарыстанні тарфяной сушанкі, якая паступае з мясцовых торфаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэты крок дазволіў не толькі знізіць сабекошт прадукцыі, але і паменшыць валютныя страты.

Доля мясцовых відаў паліва будзе расці, запэўнілі на прадпрыемстве. Напрыклад, у мінулым годзе зманціравалі і ўвялі ў эксплуатацыю лінію па спальванні зношаных аўтамабільных шын і плануецца выкарыстанне новага RDF-паліва, якое атрымліваецца шляхам сартавання і перапрацоўкі паліўных складнікаў цвёрдых бытавых адходаў.

Альтэрнатыўныя віды паліва — гэта сусветная практыка, якая не шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

Усе праекты праходзяць экалагічную экспертызу. Гэтыя мерапрыемствы дазваляюць знізіць колькасць адходаў вытворчасці, павялічыць эканомію энергетычна-паліўных рэсурсаў, укараніць сучаснае пылагазаачышчальнае абсталяванне, што прывядзе да зніжэння выкіду шкодных рэчываў у атмасферу.

Мікалай Вераціла, абпальвальшчык цэха абпалу клінкеру, і Ана­толь Іг­на­то­віч, га­лоў­ны ін­жы­нер, в. а. ды­рэк­та­ра фі­лі­яла № 1 цэ­мент­ны за­вод у цэнт­раль­ным пунк­це кі­ра­ван­ня.

Ад «Высокі» да «Перамогі» і далей…

Таварыства — не толькі адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускай прамысловасці, але і адно з найстарэйшых. Яму больш за 100 гадоў. А пачалася гісторыя гіганта прамысловасці ў 1913 годзе, калі мясцовы шляхціч Генрых Мацкевіч атрымаў у Гродзенскіх губернскіх улад згоду на будаўніцтва каля вёскі Краснае Сяло прыватнага заводзіка. Першая прадукцыя ў 1914 годзе была адпраўлена на будаўніцтва Гродзенскай крэпасці — вялікіх і малых фартоў.

Цікавы факт: да 1925 года для адгрузкі цэменту на заводзе рабілі драўляныя бочкі, аб'емам 200 кг. У іх і адпраўлялі прадукцыю спажыўцам.

У 70‑я гады завод значна дадаў магутнасці. Быў пабудаваны завод па вытворчасці асбестацэментных вырабаў — шыферу і трубаў розных дыяметраў. Уводзіцца ў эксплуатацыю вапнавы завод. На працягу 80‑х гадоў вядзецца тэхнічнае ўдасканаленне прадпрыемства, а цэментная галіна развіваецца па ўсіх напрамках. Завод атрымлівае ўзнагароды за якасць прадукцыі, сертыфікуе яе па міжнародных стандартах, выходзіць на замежныя рынкі.

На пачатку 2000‑х у асартыменце з'явілася новая прадукцыя — тратуарная плітка, сухія будаўнічыя сумесі, блокі з ячэістага бетону. У краіне пачынаўся важны этап добраўпарадкавання населеных пунктаў. Новая прадукцыя адразу атрымала шырокі попыт.

Цікава, што завод за сваю доўгую гісторыю некалькі разоў змяняў назву. У 1919 годзе гэта была фабрыка «Высока», а пасля ўзнаўлення у 1945 годзе прадпрыемству была прысвоена ганаровая назва: цэментны завод «Перамога». У 70‑х на яго базе ствараецца вытворчае аб'яднанне «Ваўкавыскцэментнашыфер», якое аб'ядноўвае некалькі вытворчасцяў: цэментную, азбестацэментную і вапнавую. А ў 2001‑м шляхам далучэння да завода Гродзенскага міжкалгаснага прадпрыемства па вытворчасці цэменту стварылася ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». У яго складзе сем філіялаў, у тым ліку ў Гродне і Смаргоні. Адзін з філіялаў — санаторый «Пралеска».

Цэмент для ГЭС і АЭС

Калі заходзіць гаворка пра самыя знакамітыя аб'екты, якія пабудаваны з краснасельскага цэменту, спецыялісты завода абавязкова ўспомняць Астанкінскую вежу ў Маскве, Асуанскую плаціну ў Егіпте, Краснаярскую ГЭС, касмадром Байканур… Але і зараз важныя і адказныя будоўлі ў краіне і за яе межамі вядуцца з дапамогай прадукцыі прадпрыемства. Самы важны для рэспублікі аб'ект — Беларуская АЭС. Краснасельскі цэмент добра сябе зарэкамендаваў і на будаўніцтве гідратэхнічных аб'ектаў — Полацкай і Гродзенскай ГЭС. Цяпер краснасельскі цэмент пастаўлецца на будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Прадукцыя завода выкарыстоўвалася ў бетанаванні шахтаў на калійных рудніках у Салігорску, рэканструкцыі «Нафтана», МКАД‑2. Пры будаўніцве мінскай кальцавой дарогі ўлічвалася стабільнасць характарыстык цэменту, што вельмі важна пры будаўніцтве дарог з бетонным пакрыццём.

І на аўтастраду ў Польшчу

Беларускі завод удала канкурыруе з замежнымі вытворцамі. У прадпрыемства нямала партнёраў сярод спажыўцоў Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Калінінградскай вобласці. У ліку рэалізаваных праектаў — будаўніцтва стадыёна ў Калінінградзе, дзе сёлета прымаюць чэмпіянат свету па футболе. У Расіі краснасельскі цэмент выкарыстоўваецца на будаўніцтве дзвюх ТЭЦ, развязак і мастоў, рэканструкцыі порта і ўмацаванні берагавой лініі. Буйныя літоўскія вытворцы жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюць краснасельскі цэмент для вытворчасці асабліва трывалых вырабаў, якія потым пастаўляюць у Скандынавію. А вопыт будаўніцтва МКАД‑2 лёг у аснову супрацоўніцтва з польскімі партнёрамі, якія аддалі перавагу менавіта беларускаму цэменту пры будаўніцтве аўтастрады Варшава — Сувалкі — Гданьск.

Так вы­гля­дае цэ­мент­ны клін­кер — пра­меж­ка­вы пра­дукт пры вы­твор­час­ці цэ­мен­ту.

Колькасць і якасць

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — прадпрыемства шматпрофільнае. Тут разам з цэментам выпускаецца цэлая лінейка іншых будаўнічых матэрыялаў — асбестацэментныя лісты (шыфер), хрызатылцэментныя трубы, сухія будаўнічыя сумесі, блокі з ячэістага бетону, вапна, дробнадысперсная крэйда, рознакаляровая сілікатная цэгла і іншае.

Няспынны кантроль якасці вядзецца на ўсіх этапах вытворчасці — ад сыравіны да канчатковай прадукцыі. Гэтую работу выконваюць тры лабараторыі выпрабавальнага цэнтра, які акрэдытаваны па 600 відах выпрабаванняў. Усе будаўнічыя матэрыялы адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту ТР2009/013/ВY, што пацвярджаецца сертыфікатам адпаведнасці. Прадукцыя, якая выпускаецца згодна з еўрапейскімі стандартамі, сертыфікавана і мае права маркіроўкі знакам СЕ, што гаворыць аб высокім і стабільным узроўні якасці прадукцыі.

Аб яе высокай якасці сведчаць узнагароды выставак і конкурсаў. Штогод прадукцыя акцыянернага таварыства «Краснасельскбудматэрыялы» становіцца лаўрэатам конкурсу «Найлепшыя тавары Беларусі». У 2016 годзе атрымана галоўная ўзнагарода — Гран-пры Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Найлепшы будаўнічы прадукт года». Прадпрыемства прызнана абсалютным пераможцам конкурсу дзякуючы інавацыйнасці і высокай якасці прадукцыі, а таксама сучаснай і эфектыўнай арганізацыі працы.


Ад мінулага да сучаснасці

Ге­надзь Най­дзюк, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ідэ­ала­гіч­най ра­бо­це і са­цы­яль­ных пы­тан­нях ра­зам з га­лоў­ным ін­жы­не­рам Аляк­санд­рам Ле­бя­дзін­скім у му­зеі прад­пры­ем­ства.

Гісторыя завода адлюстравана ў мясцовым музеі. Можна сказаць, што тут сабрана ўнікальная экспазіцыя, якая расказвае не толькі аб самім прадпрыемстве, але і старажытных геалагічных эпохах, калі першабытны чалавек шукаў у шахтах выкапні. Сярод цікавых экспанатаў — вапнавыя адбіткі малюска пектуса, марскіх вожыкаў, ракавін галаваногіх малюскаў аманітаў, з якіх мільёны гадоў таму на марскім дне ўтварыліся паклады вапны.

Бадай што кожнага можа здзівіць фрагменты зуба і біўня маманта, якія таксама дайшлі да нас з ледніковай эпохі. Працягвае экспазіцыю позні неаліт, калі чалавек пачаў карыстацца прыладамі працы з крэмнію. Для лепшага ўяўлення ў музеі ёсць нават выява першабытнага шахцёра, які з дапамогай прымітыўных прылад здабываў крэмень у шахце. І гэта невыпадкова. Бо паблізу завода на тэрыторыі кар'ераў знойдзена цэлая паляна такіх старажытных штольняў, якія закансерваваны, але могуць стаць цікавым турыстычным аб'ектам.

Ёсць у музеі макет карпусоў завода, а таксама макет печы старога цэментнага завода, які круціцца і тым самым дэманструе працэс абпальвання клінкеру. Сабрана нямала экспанатаў з мінулага і сучаснага жыцця завода, узоры новых відаў прадукцыі. Фонд музея налічвае больш за тысячу экзэмпляраў.


Жыватворны водар «Пралескі»

У гэтым санаторыі ведаюць, як аздаравіць работнікаў, занятых у складаных умовах працы

Санаторый «Пралеска» з'яўляецца адным з філіялаў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Напачатку тут стварылі прафілакторый, які быў разлічаны на 80 чалавек. Але з цягам часу ўласнікі пабудавалі новы корпус і ўмацавалі аб'ект сучаснай лячэбнай базай. У 2001 годзе ўстанова набыла статус санаторыя. Узрасла і магутнасць. Сёння курорт можа прыняць 120 чалавек. Зараз сюды можна прыехаць на адпачынак і аздараўленне з любога месца не толькі Беларусі, але і ўсяго свету.

Як расказаў галоўны ўрач Віктар Кухарчык, у год тут праходзяць аздараўленне 3700 чалавек. Вядома, значны кантынгент — работнікі прадпрыемства, ветэраны вытворчасці. Але курорт стаў папулярны і сярод замежных грамадзян, асабліва расіян. Сюды нават прыязджаюць з далёкай Сібіры. Па словах Віктара Кухарчыка, многія едуць па некалькі гадоў запар, бо ўпэўніліся ў аздараўленчым эфекце як працэдур, так і маляўнічых мясцін.

Са­на­то­рый «Пра­лес­ка» аб­ста­ля­ва­ны су­час­ны­мі ля­чэб­ны­мі SPA-кап­су­ла­мі.

І сапраўды, санаторый акаляюць лясны масіў і прыгожае возера. А на тэрыторыі ёсць унікальная крыніца з чыстай сцюдзёнай вадой, багатай на цынк і селен. Лячэбная база даволі насычаная — усяго і не пералічыць. Адных толькі лячэбных працэдур у кошт пуцёўкі ўваходзіць больш за 20. Тут і крыятэрапія (лячэнне холадам), і галатэрапія (саляны пакой), і парафінавыя аплікацыі, і некалькі відаў ваннаў — травяныя і валяр'янавыя, і яшчэ шмат чаго цікавага і патрэбнага для здароўя. Работнікі санаторыя маюць вялікі вопыт і магчымасці аздаравіць тых, хто заняты ў складаных умовах працы і мае патрэбу падмацаваць апорна-рухальны апарат, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы. Урач назначыць патрэбныя працэдуры. Таксама ў кошт пуцёўкі ўваходзяць наведванне аквапарка, саўны, заняткі ў трэнажорнай зале, масаж, вядома ж, фітачаі, кіслародныя кактэйлі і гэтак далей. Яшчэ 20 працэдур можна набыць на платнай аснове. Гэта розныя віды масажу, у тым ліку ўнікальная электрамеханічная кушэтка, тэрматэрапія ў СПА-капсуле, аплікацыі гразевыя і водарасцевыя, эстэтычная стаматалогія і іншае.

Вельмі зручна, што санаторна-курортныя пуцёўкі можна набыць на любы тэрмін — на тыдзень, дэкаду альбо месяц. Таксама тут прапануюць туры выхаднога дня і аздараўленчыя пуцёўкі. Уік-энд у прыгожым кутку прыроды, у камфортных умовах — чым не адпачынак пасля напружанага працоўнага тыдня?

УНП 590118065

*На правах рэкламы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...