Вы тут

У Ваўкавыску будуецца новая бальніца


У Ваўкавыску будуецца бальніца, якая прыме не толькі жыхароў раёна, але і суседніх з ім.

Будаўніцтва сучасных карпусоў новай бальніцы амаль завершана, зараз вядзецца ўстаноўка абсталявання. У прыватнасці, манціруецца новы рэнтген-апарат.


Бу­даў­ніц­тва баль­ні­цы бу­дзе хут­ка за­вер­ша­на.

Новыя карпусы з'явіліся непадалёк ад старой бальніцы ў Ваўкавыску. Існуючая ўстанова — не тыпавы медыцынскі аб'ект, а прыстасаваныя памяшканні. Некалі тут знаходзіўся пагранічны атрад, які атрымаў іншую прапіску, а ваенны гарадок аддалі пад лячэбны аб'ект. Але з цягам часу нагрузка на аддзяленні ўзрасла і прыспела неабходнасць будаўніцтва новай бальніцы, якая адпавядала б усім сучасным нормам. Такім чынам, пры садзейнічанні абласных улад было прынята рашэнне пабудаваць новы лячэбны корпус на 260 месцаў.

Як расказала галоўны ўрач Ваўкавыскай раённай бальніцы Алена ГРЫЦКЕВІЧ, новыя карпусы размеркаваны пад неўралагічнае, траўматалагічнае, хірургічнае, кардыялагічнае, тэрапеўтычнае і іншыя аддзяленні. На першым паверсе размесцяцца прыёмны пакой і дыягнастычныя кабінеты, на чацвёртым — аперацыйны блок з чатырма аперацыйнымі пакоямі.

Ваўкавыская раённая бальніца з'яўляецца рэсурсным цэнтрам для пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту, тут праходзяць лячэнне і рэабілітацыю хворыя з пяці раёнаў вобласці. Вядуцца тэлекансультацыі з Гродзенскай абласной клінічнай бальніцай, а год таму наладжана камунікацыйная сувязь з рэспубліканскімі лячэбнымі ўстановамі. У адміністрацыі раённай бальніцы спадзяюцца, што новая ўстанова дазволіць затрымаць на рабочых месцах маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць сюды па размеркаванні. Тут зацікаўлены ў маладых кадрах, ім аплачваецца арэнда жылля, тыя, хто застаецца, маюць шанцы атрымаць кватэры.

Загаловак у газеце: Для ўсяго наваколля

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.