Вы тут

Як былы клуб чыгуначнікаў стаў сучаснай культурнай установай


Літаральна за год стары клуб поўнасцю змяніў сваё аблічча. Аднавіўся фасад, па-іншаму сталі выглядаць зоны адпачынку. У холе з'явіўся вялікі насценны тэлевізар, скураныя канапы і столікі. У танцавальнай зале абсталявана VІP-зона з дзясяткамі пасадачных месцаў.


Некалькі гадоў таму перад раённымі ўладамі паўстала пытанне арганізацыі вольнага часу моладзі і людзей старэйшага пакалення. Праблема была агучана ў Ваўкавыску на пасяджэнні Гродзенскага абласнога камітэта. Аказалася, што ў горадзе няма такіх устаноў, якія адпавядалі б сучасным патрабаванням адпачынку. Так з'явілася ідэя стварыць культурны цэнтр новага пакалення. Для гэтай мэты гораду быў перададзены Дом культуры чыгуначнікаў. Канцэпцыя цэнтра прадугледжвала абсталяванне зоны дыскатэкі, адкрыццё секцый і гурткоў сучасных кірункаў — такіх, куды пойдуць як маладыя людзі, так і старэйшыя.

Роўна год спатрэбіўся на тое, каб былы клуб чыгуначнікаў пераўтварыўся ў маладзёжны цэнтр «Дэльта». Урачыстае адкрыццё адбылося сёлета. У выніку каласальнай работы, змяніўся не толькі вонкавы выгляд, але і «начынка». У новым памяшканні з'явіліся тры зоны. Былая глядзельная зала трансфармавалася ў модны начны клуб са стыльным інтэр'ерам, усталявана прасторная зона для адпачынку з вялікім насценным тэлевізарам. У цэнтры працуюць гурткі для розных узроставых катэгорый. Дзеці наведваюць танцавальны, моладзь — усходнія танцы і аэробіку. Па словах дырэктара цэнтра Юліі Чыжык, цэнтр запатрабаваны як у 20-, так і ў 60-гадовых. Кожную пятніцу тут праводзяцца рэтра-вечарыны. Інфармацыя аб правядзенні розных мерапрыемстваў выкладваецца ў сацыяльных сетках. Па суботах праходзяць дзіцячыя вечары, а кожную сераду — для тых, хто адпачывае ў санаторыях. Начныя дыскатэкі па пятніцах і суботах толькі для тых, каму больш за 18.

Дарэчы, у Ваўкавыску пражывае каля 13 тысяч маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў, гэта 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва горада.

Загаловак у газеце: Усходнія танцы і рэтра-дыскатэкі ў «Дэльце»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.