Вы тут

Законы на перспектыву


Выступленне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіча на закрыцці чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.


Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Паважаныя запрошаныя!

Сёння завяршаецца чацвёртая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У ходзе пасяджэнняў сесіі Савет Рэспублікі прыняў да ведама тры дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — № 1, № 8 і № 2: аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, аб развіцці лічбавай эканомікі і аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ухвалена 38 праектаў законаў. У адобраных законапраектах рэалізаваны ініцыятывы Савета Рэспублікі, а іх на працягу шостага склікання было каля 70.

Хачу спыніцца на праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» — «законе аб законах», дзе рэалізаваны прапановы Савета Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў, НЦЗПД, навізна якіх заключаецца ў замацаванні больш высокага ўзроўню прававога рэгулявання сферы нарматворчасці ў параўнанні з дзеючай сёння сістэмай. Прадугледжаныя палажэнні датычацца прагназавання наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў, ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння на ўмовы гаспадарчай дзейнасці. Законапраект таксама змяшчае нормы аб падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў на аснове «пакетнага прынцыпу», што вельмі важна, паколькі істотна аблягчаецца работа суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Працягвалася работа над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Гэта першая заканадаўчая ініцыятыва ў дзейнасці Савета Рэспублікі.

Паважаныя калегі!

Выступаючы 24 красавіка 2018 года са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, Прэзідэнт краіны прадставіў разгорнутую праграму дзеянняў. Мы разглядаем яе як галоўны арыенцір у нашай заканадаўчай дзейнасці.

Прэзідыум Савета Рэспублікі прыняў пастанову аб мерах па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы, агучаных у Пасланні. Акрамя таго, ва ўрад накіраваны канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў шэрагу галін. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Кабякоў А. У. даў адпаведныя даручэнні. Кіраўнікі пастаянных камісій Савета Рэспублікі вядуць з міністэрствамі сур'ёзную работу. Ужо сёння можна сказаць, што ініцыятывы Савета Рэспублікі ў асноўным падтрымліваюцца як канструктыўныя і своечасовыя.

Варта адзначыць персанальныя даручэнні кіраўніка дзяржавы Савету Рэспублікі — вывучыць і даць прапановы па пытаннях, што датычацца адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання нашай краіны. Мы сфарміравалі працоўную групу, якая распачала работу. Будзем удзячныя членам Савета Рэспублікі і ўсім грамадзянам краіны за прапановы і ідэі.

Значная роля ў пытаннях удасканалення рэгіянальнай палітыкі адводзіцца Савету па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання. Мы правялі некалькі семінараў-вучоб з новаабранымі старшынямі Саветаў дэпутатаў чатырох абласцей, у найбліжэйшы час плануем «куставое» мерапрыемства для прадстаўнікоў Мінскай і Віцебскай абласцей. Вельмі важна вучыць людзей працаваць у сучасных умовах над рашэннем складаных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу ўдзяляем пытанням занятасці насельніцтва, эфектыўнай арганізацыі дзейнасці пастаянных камісій, створаных у рэгіёнах у мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 года № 1, кіраўнікамі якіх з'яўляюцца старшыні Саветаў дэпутатаў.

Высокі сенат!

Перад усімі галінамі ўлады пастаўлена мэтавая задача — забяспечыць у 2025 годзе ВУП краіны ў аб'ёме 100 млрд долараў ЗША. Парламент і ўрад павінны сфарміраваць дзейснае і эфектыўнае заканадаўства, якое забяспечвае выкананне гэтай задачы. Справа вельмі складаная, адказная, і гатовых рэцэптаў пакуль няма. У якасці канструктыўнага кроку мяркую мэтазгодным прадугледзець двухгадовае, а не на адзін год планаванне законапраектнай дзейнасці,
г. зн. на 2019—2020 гады. На наш погляд, такі падыход закладзе прававую аснову для падваення ВУП да канца 2025 года. Будзем прасіць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падтрымаць гэту прапанову. Акрамя таго, ужо цяпер трэба напрацоўваць пералік законапраектаў да адпаведнага ўказа, каб дакумент можна было прыняць не ў канцы года, а раней.

Цяпер ва ўрадзе ідзе актыўная работа па пытаннях развіцця краіны ў 2019 годзе. Мяркую, што работу над пакетам прагнозных дакументаў і бюджэтам краіны варта таксама весці ў разліку на 2019—2020 гады — апошнія, а адпаведна, найбольш напружаныя, гады пяцігодкі.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Многія з Вас удзельнічалі ў «парламенцкім маніторынгу» работы малочнатаварных комплексаў, унеслі канкрэтныя прапановы па вырашэнні наспелых праблем. Я ўдзячны Вам за гэта.

Вельмі адказную задачу паставіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь перад Саветам Рэспублікі — штоквартальна інфармаваць аб ходзе рашэння сістэмных праблем эканомікі і ўносіць прапановы па іх ліквідацыі. Разлічваю на вашу падтрымку як людзей дасведчаных, неабыякавых, якія ведаюць становішча спраў на месцах. Старшыні пастаянных камісій будуць працаваць з вамі.

Паважаныя калегі!

Намі прааналізавана заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні ўзаемадзеяння парламента і Савета Міністраў, падрыхтаваны канкрэтныя прапановы па яго ўдасканаленні і накіраваны калегам у Палату прадстаўнікоў. Асноўная іх сутнасць — у больш актыўнай і зладжанай рабоце па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Мяркую, што гэта адпавядае патрабаванням кіраўніка дзяржавы па арганізацыі канструктыўнай дзейнасці ўсіх дзяржорганаў у інтарэсах нашай дзяржавы і народа.

Шэраг прапаноў, магчыма, запатрабуе змянення законаў. Разлічваем на паразуменне.

Паважаныя парламентарыі!

Не так шмат часу засталося да правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які стаў традыцыйным. Важнасць гэтага мерапрыемства на пасяджэнні ВДС 19 чэрвеня 2018 года адзначыў старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Плануецца ўдзел кіраўнікоў дзяржаў А. Р. Лукашэнка і У. У. Пуціна ў рабоце Форуму 12 кастрычніка 2018 года ў г. Магілёве. Працы яшчэ вельмі шмат. Разам з тым упэўнены, што аргкамітэт забяспечыць годны ўзровень падрыхтоўкі, а сумы экспартных кантрактаў будуць не ніжэйшыя, чым у папярэднія гады.

Гаворачы пра міжнароднае супрацоўніцтва Савета Рэспублікі, варта адзначыць, што ў сесійны перыяд яно было інтэнсіўнае, насычанае і прадукцыйнае. Паспяхова праведзены візіты ў Рэспубліку Беларусь парламенцкіх дэлегацый Балгарыі, Карэі, Францыі, Чэхіі. Упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін адбыліся візіты парламенцкіх дэлегацый Узбекістана і Вялікабрытаніі. Цікавасць замежных парламентарыяў да працы Савета Рэспублікі ўзрастае. Гэта радуе, але ў гэтым і дадатковая адказнасць за вынікі нашай дзейнасці. Нашы замежныя калегі атрымалі шмат цікавай інфармацыі з першых рук, яны пераканаліся ў тым, што Рэспубліка Беларусь — гэта сучасная дэмакратычная прававая дзяржава, галоўны клопат якой — інтарэсы чалавека.

Усе міжпарламенцкія кантакты ў двухбаковым фармаце і на шматбаковых пляцоўках ажыццяўляліся з улікам прыярытэтнага выбудоўвання ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Паважаныя члены Савета Рэспублікі!

Дазвольце падзякаваць вам за сумесную плённую сесійную працу. У адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь чацвёртую сесію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання аб'яўляю закрытай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».