Вы тут

Высокатэхналагічная медыцына становіцца больш даступнай


Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко выступіў перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.


Ахову здароўя — у «лічбу»

Васіль Жарко ў сваёй справаздачы перад народнымі абраннікамі адзначыў, што высокатэхналагічная медыцынская дапамога атрымлівае ўсё больш шырокае распаўсюджанне ў рэгіёнах. Даступнейшымі становяцца аперацыі на адкрытым сэрцы, аорце, новыя аперацыі ў нейрахірургіі, развіваецца клеткавая трансплантацыя.

«Павялічваюцца паказчыкі экспарту медыцынскіх паслуг. Па выніках 2017 года на іх зарабілі больш за $43 млн. Дасягнутая дынаміка захоўваецца і сёлета. Па выніках работы ў першым квартале ў бюджэт паступіла каля $15 млн. Геаграфія экспарту накіравана на 120 краін свету. Шырока пастаўляюцца і беларускія лекавыя сродкі», — паведаміў Васіль Жарко.

Неабходным элементам пераўтварэнняў павінна стаць фарміраванне электроннай аховы здароўя, лічыць віцэ-прэм'ер. «Сёння пры падтрымцы Сусветнага банка мы рэалізуем маштабны праект у гэтай сферы. Яго першымі вынікамі стане паўсюднае ўкараненне тэхналогіі «электронны рэцэпт» з наступным фарміраваннем адзінай электроннай карты, асабістага электроннага кабінета пацыента», — растлумачыў ён.

Сёлета ўрад ставіць перад сабой задачу зрабіць яшчэ адзін пераразлік працоўных пенсій з улікам росту сярэдняй заработнай платы па краіне і развіцця эканомікі, паведаміў Васіль Жарко.

З 1 верасня на старшай ступені школы з'явіцца працоўнае навучанне. Да 1 верасня 2019 года будзе выдадзена 118 новых падручнікаў.

«Будзем рэалізоўваць мадэль «Універсітэт 3.0» — пераход ВНУ на новы ўзровень, калі падчас адукацыйнай навуковай дзейнасці ўстановы адукацыі займаюцца камерцыялізацыяй вынікаў сваёй інтэлектуальнай працы», — расказаў Васіль Жарко.

У турыстычнай галіне, нягледзячы на поспехі, звязаныя з пашырэннем магчымасцяў бязвізавага рэжыму, яшчэ ёсць нерэалізаваны патэнцыял, падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Беларусь турыстычная павінна стаць цікавейшай для саміх беларусаў. На думку Васіля Жарко, неабходна накіраваць намаганні на дэманстрацыю ўнікальнасці прыроды краіны, культурна-гістарычнай спадчыны, традыцый і звычаяў. Таксама важна захаваць даступнасць турпаслуг для жыхароў краіны.

Будучыня хакея і стымуляванне працы

Дэпутат Баранавіцкай Заходняй выбарчай акругі № 5 Вольга Палітыка звярнула ўвагу прэм'ер-міністра на наступную сітуацыю. У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта № 29 кантракт з работнікам у абавязковым парадку павінен змяшчаць дадатковыя меры стымулявання працы, у тым ліку павышэнне тарыфнай стаўкі тарыфнага акладу. Разам з тым у пачатку 2016 года ў Савеце Міністраў зрабілі даручэнне, у сувязі з якім з'яўляецца магчымасць штогод пераглядаць устаноўлены памер павышэння тарыфнай стаўкі акладу ў межах сродкаў, якія прадугледжаны на аплату працы.

«Прычына таму была — эканамічны стан і магчымасці дзяржавы. Урад вывучае гэтае пытанне з улікам паляпшэння работы эканомікі і разглядае магчымасць адмены дадзенага даручэння», — адказаў Васіль Жарко.

Дэпутат Салігорскай выбарчай акругі № 68 Андрэй Рыбак задаў пытанне, звязанае з хакеем: «Можа быць, варта памяняць прыярытэты і ахвяраваць інтарэсамі нацыянальнай зборнай на карысць дзіцячага і юнацкага хакея? За адзін ці два кантракты прывезеных канадскіх, фінляндскіх, расійскіх зорак мы можам стварыць цэлую дзіцячую каманду, напрыклад, у Оршы або Пінску?»

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу дэпутата, што ў краіне сёння стаіць задача развіваць айчынны хакей. Важным элементам з'яўляецца развіццё дзіцячых і юнацкіх зборных. Ствараюцца новыя каманды для таго, каб павялічыць канкурэнцыю і стварыць прадукцыйную спаборніцкую атмасферу.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.