Вы тут

Абсталяванне для анкахворых адрамантавалі


У красавіку пацыенты аддзялення радыялогіі Магілёўскага анкадыспансера звярнуліся ў рэдакцыю па дапамогу.


«Наша галоўнае лячэнне — прамянёвая тэрапія, а абсталяванне зламалася і невядома калі будзе адрамантавана. Стварылася вялікая чарга, страчваецца надзея на працяг жыцця, псуецца настрой...» — адзначалася ў звароце. На старонках «Звязды» 5 мая быў апублікаваны матэрыял пад назвай «Калі адрамантуюць лінейныя паскаральнікі?» Нядаўна рэдакцыя атрымала адказ на публікацыю. У лісце за подпісам намесніка міністра аховы здароўя Ігара ЛАСІЦКАГА гаворыцца, што апараты дыстанцыйнай прамянёвай тэрапіі Clіnak 2300 і Clіnak ІX вытворчасці кампаніі «Джэнерал Электрык» (ЗША) былі закуплены для Магілёўскага анкадыспансера ў 2010 і 2015 гадах адпаведна. Пры лячэнні на гэтым абсталяванні выкарыстоўваюцца высокатэхналагічныя метады, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням у галіне якасці і радыяцыйнай бяспекі. Але нагрузка на апараты была такая, што перавысіла міжнародныя нарматывы і склала на адзін апарат 130 %. У выніку сёлета ў лютым выйшаў са строю больш новы Clіnak ІX, а ў сакавіку стаў і Clіnak 2300.

Пытанне было ў тым, чаму некалькі месяцаў такую запатрабаваную тэхніку не рамантуюць?

«У адпаведнасці з заканадаўствам, якое дзейнічае ў рэспубліцы, дзяржаўныя закупкі медыцынскай тэхнікі і яе запчастак праводзяцца на конкурснай аснове. Міністэрствам аховы здароўя адпрацаваная лагістыка правядзення закупак неабходных запасных частак і прыняты меры для аднаўлення працаздольнасці абсталявання, якое выйшла са строю, заключаны кантракты на пастаўку неабходных запасных частак, увод у эксплуатацыю лінейных паскаральнікаў чакаецца ў ліпені», — гаворыцца ў лісце.

Сёння ў Магілёўскім анкадыспансеры сапраўднае свята. І медыкі, і пацыенты ўздыхаюць з палёгкай. Лінейныя паскаральнікі зноў уступаюць у работу. Але ж гэтай хвіліны прыйшлося чакаць цэлых паўгода.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».