Вы тут

Песню бярыце з сабою...


Вершы — Уладімір Мазго, музыка — Яўген Ксяневіч.

Уладзімір Мазго (нар. 1959) — выдатны беларускі паэт, аўтар шэрагу літаратурных зборнікаў, намеснік рэдактара часопіса «Нёман». Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, літаратурнай прэміі «Залаты Купідон».

Уладзімір Мазго з'яўляецца аўтарам цудоўных вершаў, многія з якіх сталі прыгожымі, шырока вядомымі песнямі. 2018 год аб'яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. І мы прапаноўваем вам прысвечаную гэтай падзеі песню.


Куплет 1:

Ад сталіцы за дзясяткі вёрст

Ёсць да болю дарагі куток,

Дзе схіліўся над ракою мост,

Дзе бруіцца радасці выток.

Прыпеў:

У згадках лунаю

Над роднай зямлёю,

Што ўсе называюць

Радзімай малою.

Я памяць паклікаў —

І кажа былое:

Радзімы вялікай

Няма без малое.

Куплет 2:

Зазірнеш, як птах, за небакрай,

Каб душою занава адчуць:

Адусюль, бадай, у родны край.

Весніх думак выраі лятуць.

Прыпеў.

Куплет 3:

Ранкам ці туманным вечарком

Выйдзеш у расчыненую ціш —

Захлынешся, быццам малаком,

І на крылах шчасця затрымціш.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.